20 красавiка 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі затрыманыя 2 тоны какаіну з лагатыпам «Адзінай Расеі»

36
У Бельгіі затрыманыя 2 тоны какаіну з лагатыпам «Адзінай Расеі»

Кошт какаіну ацэньваецца на 100 мільёнаў еўраў.

У порце бельгійскага горада Гент паліцыя перахапіла тры кантэйнеры з 2 тонамі какаіну, спакаванага ў 1903 брыкеты вагой блізу 1 кілаграма кожны. Брыкеты з наркотыкам былі маркіраваныя лагатыпам расейскай палітычнай партыі "Адзіная Расея", паведамляе "Радыё Свабода".

Як паведамілі яшчэ 23 жніўня са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Усходняй Фландрыі нідэрландскія і бельгійскія СМІ, сярод іншых, De Telegraaf і RTL, кошт какаіну ацэньваецца на 100 мільёнаў еўраў. Кантэйнеры з ім прыбылі ў Гент з Бразіліі. Затрыманая партыя стала найбуйнейшай у гісторыі Гента.

На відэа, знятым журналістамі бельгійскай тэлерадыёкампаніі VRT, выразна відаць лагатып расейскай "партыі ўлады" – мядзведзь і расейскі сцяг – на кожным з брыкетаў як мінімум у адным кантэйнеры.

20180823-NIEUWS-10 from AVS on Vimeo.

22 жніўня ў Аргентыне спалілі какаін, выяўлены ў адным з будынкаў амбасады Расеі ў Буэнас-Айрэсе. У канцы лютага аргентынскія ўлады паведамілі, што ў школе пры амбасадзе Расеі ў Аргентыне знайшлі 12 валізак з амаль 400 кілаграмамі какаіну. Яны былі зарэгістраваныя як дыпламатычны багаж. Для вызначэння асобаў, якія маюць дачыненне да наркатрафіку, какаін замянілі на муку і выправілі ў Маскву.

Паводле так званай "какаінавай справы" арыштаваныя шэсць чалавек – тры меркаваныя супольнікі кантрабандыстаў у Расеі, кіраўнікі фонду "Расейскія праваслаўныя мецэнаты ў Лацінскай Амерыцы" Іван Блізнюк і Аляксандр Чыкала ў Аргентыне. Меркаваны арганізатар паставак какаіну Андрэй Кавальчук быў затрыманы ў Нямеччыне. У канцы ліпеня яго выдалі Расеі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках