24 красавiка 2024, Серада, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў пакінуць без дзяржаўных пенсій?

79
Беларусаў пакінуць без дзяржаўных пенсій?

Пенсійную сістэму хочуць зрабіць «добраахвотна-прымусовай».

Намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў даў інтэрв'ю часопісу «Финансы. Учёт. Аудит», у якім распавёў пра тое, ці задаволеная ўстанова бюджэтнымі выдаткамі на сацыяльную сферу. Сайт Charter97.org публікуе самыя цікавыя моманты з яго:

- Каб заткнуць дзірку ў бюджэце Фонду сацыяльнай абароны, з якога нам плацяць пенсіі і дапамогі, урад ужо пайшоў на некаторыя меры. Па-першае, пенсійны ўзрост падвысіцца на тры гады, а па-другое, мінімальны страхавы стаж, які патрэбны для атрымання поўнай пенсіі, таксама вырасце да 20 гадоў. Аб іншых зменах думаць пакуль рана.

- Прайшло толькі два гады, а мы зноў вяртаемся да той жа дыскусіі. Праблемы ёсць, але трэба пачакаць аддачы ад новых падыходаў, - кажа Юрый Селіверстаў.

І ўсё ж адзіны спосаб забяспечыць сябе годнай пенсіяй - гэта збіраць на яе самому. Юрый Селіверстаў адзначае, што пакуль адкрываць пенсійныя ўклады беларусы не спяшаюцца, бо «шэраг дэвальвацый падарваў давер да фінансавых інстытутаў».

- Трэба мяняць імідж і дзяржаўныя падыходы да пытання. (...) На дзяржаўным узроўні патрабуецца плаўна далучаць людзей у тое, каб яны не толькі разлічвалі на дапамогу дзяржавы ў сталым узросце, а разумна назапашвалі сродкі. Магчыма, нават варта зрабіць гэтую сістэму добраахвотна-прымусовай, - падсумаваў Юрый Селіверстаў.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках