17 лiпеня 2019, Серада, 8:24
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

За рысай беднасці знаходзіцца больш за паўмільёна беларусаў

22
Фота: bymedia

Нават Белстат прызнае катастрафічнае становішча беларусаў.

У Беларусі за рысай беднасці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва. Гэта вынікае са звестак Белстата з выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. Ннаяўныя рэсурсы на аднаго чалавека гэтых грамадзян былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму. Tut.by паглядзеў, хто часцей за ўсё трапляе за рысу беднасці.

На канец чэрвеня насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 478,2 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці знаходзілася крыху больш за 540 тысяч чалавек.

Сярод сем'яў узровень малазабяспечанасці ў студзені-чэрвені складаў 4% (у папярэднім квартале - 4,1%). Часцей за ўсё за рысай беднасці аказваюцца сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, сярод якіх 8,3% - малазабяспечаныя (кварталам раней - 8,4%). Сярод сем'яў без дзяцей гэты паказчык складае 1,9%.

Вышэй за ўсё ўзровень малазабяспечанасці сярод сем'яў Гомельскай і Берасцейскай абласцей - 5,6% і 5,5% адпаведна. Ніжэй за ўсё гэты паказчык у Менску - 1,1%.

Паводле звестак федэрацыі прафзвязаў, у Беларусі ў некаторых раёнах сярэдні заробак не дазваляе насельніцтву здзейсніць куплі і аплаціць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту. У іх ліку - Шаркаўшчынскі, Мёрскі і Браслаўскі раёны.