23 красавiка 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі будуць знішчальнымі

37
Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі будуць знішчальнымі
КАЛАЖ: РБК-УКРАІНА

Законапраект унесены групай сэнатараў, у тым ліку Джонам Маккейнам.

Амерыканскія сэнатары ўнеслі законапраект аб узмацненні жорсткасці эканамічнага, палітычнага і дыпламатычнага ціску на Расею ў адказ на "бесперапынныя спробы РФ ўмешвацца ў амерыканскія выбары, зламысны ўплыў Расеі ў Сірыі, агрэсію ў Крыме і іншыя дзеянні". Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у чацвер, 2 жніўня, прэс-рэлізе аднаго з суаўтараў законапраекта - сэнатара-рэспубліканца Ліндсі Грэма, паведамляе dw.com.

"Цяперашні санкцыйны рэжым не прымусіў Расею адмовіцца ад умяшальніцтва ў 2018 годзе ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс, - гаворыцца ў дакуменце. - Нашая мэта - змяніць статус-кво і ўвесці знішчальныя санкцыі і іншыя захады супраць Расеі Пуціна да таго часу, пакуль ён не спыніць умяшанне ў выбарчы працэс у ЗША, а таксама кібератакі на амерыканскую інфраструктуру, не выведзе расейскія сілы з Украіны і не спыніць спробы пасеяць хаос у Сірыі".

"Самыя жорсткія санкцыі"

У прэс-рэлізе адзначаецца, што прадугледжаныя законапраектам санкцыі - самыя жорсткія з усіх, якія былі прынятыя дагэтуль і з'яўляюцца "дырэктыўным вынікам бесперапыннага жадання Пуціна падарваць амерыканскую дэмакратыю". "Уладзімір Пуцін далей нясе пагрозу нашай краіне і хаўруснікам", - канстатуецца ў дакуменце.

Суаўтарамі законапраекта з'яўляюцца таксама Джон Маккейн, Коры Гарднэр, Боб Менэндэз, Бэн Кардзін і Жан Шахін. Новыя абмежавальныя захады супраць Расеі могуць закрануць не толькі расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў, але і транзакцыі дзяржаўнай запазычанасці і інвестыцыі ў энэргетычнай сферы.

Новыя абвінавачванні на адрас Расеі

У той жа дзень дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс абвінаваціў Расею ў тым, што яна імкнецца падарваць лістападаўскія прамежкавыя выбары ў Кангрэс, а таксама прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2020 годзе. "Мы прадаўжаем назіраць ўсюдыісную кампанію Расеі, закліканую аслабіць і раскалоць ЗША, - сказаў Коўтс. - Нам таксама вядома, што расейцы спрабавалі ўчыніць хакерскую атаку і выкрасці інфармацыю ў кандыдатаў і ўрадавых чыноўнікаў".

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках