29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Лукашэнка правёў у шпіталі два дні з транзістарнай ішэмічнай атакай

97
Уладзімір Някляеў: Лукашэнка правёў у шпіталі два дні з транзістарнай ішэмічнай атакай
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Такі дыягназ можна таксама назваць мікраінсультам.

Лукашэнка амаль два дні правёў у лякарні, у яго дыягнаставалі транзістарную ішэмічную атаку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў вядомы беларускі паэт і палітык, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў.

«Аляксандр Лукашэнка перажыў транзістарную ішэмічную атаку», - напісаў ён.

У тэлефоннай размове з карэспандэнтам украінскага выдання "Деловая Столица" Някляеў пацвердзіў інфармацыю, але адмовіўся назваць крыніцу.

Адзначым, ТІА з'яўляецца вострым часовым парушэннем кровазвароту галаўнога мозгу паводле ішэмічнага тыпу. Такі дыягназ можна таксама назваць мікраінсультам.

Нагадаем, раней украінскае выданне «Деловая Столица» са спасылкай на крыніцы ў Беларусі паведаміла, што Лукашэнка быў шпіталізаваны з інсультам.

Пазней прэс-сакратарка дыктатара Наталля Эйсмант зняпраўдзіла паведамленні аб інсульце ў Лукашэнкі, а 31 ліпеня Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Менскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Відэазапіс сустрэчы прадэманстравалі на беларускай тэлевізіі.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках