25 красавiка 2024, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заваліла Беларусь яблыкамі

6
Украіна заваліла Беларусь яблыкамі

Суседняя краіна паставіла рэкорд у экспарце яблыкаў.

Украіна ў сезоне 2017/18 экспартавала рэкордны аб'ём яблыкаў як мінімум за апошнія 5 гадоў, паведамляе Agravery.

Як адзначаюць аналітыкі EastFruit, у параўнанні з папярэднім сезонам аб'ём паставак на вонкавы рынак вырас у 3,2 разы.

Паводле звестак Дзяржстату, у сезоне 2017/18 украінскія вытворцы яблыкаў адгрузілі на вонкавы рынак 40,9 тысячаў тонаў садавіны, або ў 3,2 разы больш, чым у 2016/17.

Для параўнання, у сезоне 2016/17 экспарт яблыкаў склаў усяго 12,8 тысячаў тонаў.

Амаль палова рэкорднага аб'ёму (20,2 тысячаў тонаў) была адгружаная на рынак Беларусі. Варта адзначыць, што наша краіна за год павялічыла закупкі ўкраінскіх яблыкаў адразу ў 2,1 разы.

Другое месца заняла Малдова з дзеллю 19,5%. Паводле афіцыйных звестак, малдаўскія кампаніі ў сезоне 2017/18 імпартавалі блізу 8 тысячаў тонаў яблыкаў з Украіны.

У ТОП-3 таксама ўвайшла і Аўстрыя, якая імпартавала 6,6 тысячаў тонаў садавіны. Гэтая краіна набывала яблыкі выключна ў якасці сыравіны для далейшай вытворчасці яблычнага канцэнтрату.

Далей у рэйтынгу ідуць Вугоршчына (1,7 тысячаў тонаў) і Швэцыя (1,2 тысячаў тонаў) з дзелямі 4% і 3% адпаведна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках