29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Дыктатара прыбярэ народ, а не наканаванасць

59
Юрый Хашчавацкі: Дыктатара прыбярэ народ, а не наканаванасць
ЮРЫЙ ХАШЧАВАЦКІ

У Беларусі адбыўся агульнадзяржаўны «інсульт».

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў вядомы беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі ў каментары сітуацыю з чуткамі вакол значнага пагаршэння стану здароўя Лукашэнкі.

- Навіна пра «інсульт» Лукашэнкі была, бадай, самай папулярнай цягам тыдня. А БТ зняпраўдзіла чуткі больш чым праз дзень пасля іх з'яўлення. На вашу думку, што гэта напраўду было?

- Гэта была надзея на тое, што мара большасці беларусаў нарэшце спраўдзілася. Гэта была надзея на тое, што беларускі Бог ёсць і думае пра беларусаў. Гэта была надзея большасці – думаю, адсоткаў 80 - на тое, што будуць рэалізаваныя спадзяванні амаль кожнага грамадзяніна Беларусі.

Але, як гэта часта бывае, мары засталіся марамі. Хоць кожны з нас, а асабліва маладзёны, цяпер яшчэ больш выразна разумее, што час працуе ўсё ж на нашу карысць.

А інсульт гэты насамрэч існуе даўно, яго можна назваць агульнадзяржаўным. Гэта інсульт у эканоміцы, інсульт у мазгах лукашэнкаўскай «вертыкалі».

Але ёсць і іншы інсульт. Інсульт у нашым ўменні бараніць саміх сябе. Інсульт нашай агульнабеларускай годнасці. Ён жа таксама існуе – давайце глядзець праўдзе ў вочы. Справа не толькі ў Лукашэнку.

Справа яшчэ і ў нашых марах, быццам бы ад усёй гэтай свалаты нас пазбавіць просты інсульт. Гэта было б занадта проста.

Але насамрэч такіх лёгкіх варыянтаў не бывае. Бо просты інсульт Лукашэнкі, аб якім марыць – падкрэсліваю – большасць грамадзян краіны, сам па сабе нічога не дасць.

Таму што сістэма выбудаваная – і грамадству неабходна яе пераадолець. І проста інсульт – чыста медыцынскі – у Аляксандра Рыгоравіча справе мала дапаможа. Бо не можа ж ён адбыцца адразу ва ўсёй «вертыкалі». Колькі пра гэта ні мар – наўрад ці ён раптоўна здарыцца.

І застануцца розныя Шуневічы, Кабяковы, Мясніковічы. Выплывуць аднекуль з падваротні чарговыя Замяталіны, зноў нам штосьці паабяцаюць, зноў знойдуцца тыя, хто ім паверыць і выберуць не зразумела каго.

Хачу сказаць, што грамадзянам Беларусі трэба навучыцца разлічваць не на Божы дар і наканаванасць, а на свае сілы. Дарагія мае, «інсульт» Лукашэнкі знаходзіцца ў нашых руках. Пара ўспомніць аб тым, што ўсе мы – людзі. Успомніць аб тым, што ў нас ёсць правы. Успомніць аб простых чалавечых каштоўнасцях. Успомніць пра біблейскія ісціны, якія кажуць: «не ствары сабе куміра», «не сведчы ілжыва», «не крадзі» - і гэтак далей.

Успомніць аб тым, што ўсе гэтыя каштоўнасці цяперашняй уладай патаптаныя. Мяне хвалюе, што многія гэтага не памятаюць і не ўмеюць аб'яднацца, каб абараніць сябе і тое, што ім дорага, а прадаўжаюць спадзявацца на «інсульт». Ну, дасць Бог, ён здарыцца – а што далей?

- Але пагадзіцеся, што людзям часам патрэбна звычайная надзея. Хіба вы не чакалі, што вось-вось – і па тэлевізары пакажуць «Лебядзінае возера»?

- Вы ведаеце, я гэты балет у сваім жыцці ўжо вельмі часта бачыў і гэтую музыку чуў. І назіраў, як пасля яе мала што змянялася. Пакуль не з'явіўся Гарбачоў, які на некаторы час – хацеў ён гэтага ці не – разняволіў грамадства. Памятаю, як мы проста млелі ад таго, што павінны быць галоснасць і свабода слова. І як потым выявілася, што гэтая свабода слова прадаецца – у тым ліку і людзьмі, якія за яе ваявалі.

Памятаю, як мы чакалі сапраўдных свабодных выбараў паводле заходніх узораў – а потым дазволілі Лукашэнку гэтыя выбары ў сябе скрасці.

Таму скажу так: я б хацеў яшчэ раз даведацца, што па тэлевізары паказваюць «Лебядзінае возера», але асаблівай эйфарыі б не адчуваў.

Ведаеце, я пражыў ужо немалое жыццё і добра памятаю, як, напрыклад, у 1964 годзе знялі Хрушчова. Тады ў нас у Адэсе з'явіўся такі верш:

Обос…сь на Европу,

Проявили слепоту

10 лет лизали ж…

Оказалось, что не ту.

Но народ не унывает,

Веселей вперед идет,

Наша партия родная

Ж… новую найдет.

Вось наша задача цяпер у тым, каб, калі раптам і адбудзецца гэты цуд пад назвай «інсульт», пазбегнуць такой сітуацыі.

- І як гэта зрабіць?

- Успомніць аб тым, што ты чалавек і маеш годнасць. Убачыць такіх жа людзей вакол сябе. Здолець з гэтымі людзьмі звязацца, навучыцца дзейнічаць з імі заадно.

Людзей з нашага апазіцыйнага лагера я вельмі паважаю. Але пара перастаць займацца звадкамі і пачаць працаваць разам, бачыць галоўную мэту.

А простым людзям трэба ўжо нарэшце перастаць думаць, што дзяржава ці Лукашэнка штосьці павінны або могуць зрабіць. Хлопцы, дзяржава – гэта вы. Гэта мы з вамі. Гэта ўсё належыць нам. Толькі мы ўмеем зарабляць грошы, а гэтыя, каго вы называеце ўладай – могуць толькі красці іх і хаваць у сваіх падвалах і афшорах. Мы маем права мяняць іх, калі захочам.

Перастаньце паўтараць услед за чыноўнікамі фразы пра «дзяржаўных людзей» і дзяржаўныя грошы. Гэта анахранізм часоў французскага караля Людовіка, які казаў «дзяржава – гэта я».

Дзяржава – гэта не Лукашэнка. Дзяржаўны апарат – гэта нанятыя намі чыноўнікі, якіх мы маем права зняць, прыбраць венікам, выкінуць іх з Драздоў, праверыўшы, што яны нарабавалі там. Лукашэнка павінен баяцца не інсультаў, а таго, што яго прыбярэ народ.

Але зрабіць гэта можна толькі разам. І ніякія інсульты тут не дапамогуць. Дапаможа толькі аб'яднанне ўсіх праціўнікаў гэтай улады.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках