28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Глобус: Мяне заўжды радавала ў Куліновічы далікатнасць

Адам Глобус: Мяне заўжды радавала ў Куліновічы далікатнасць
Адам Глобус

Літаратар і мастак – пра выбітнага рокера.

Памёр рокенрольшчык Саша Кулінковіч.

Пазнаёміўся я з ім у рэдакцыі часопіса “Парус”, дзе Саша быў адным з завадатараў у маладзёвай рэдкалегіі. Часопіс выдаваўся мільённым накладам. У рэдакцыі працаваў зорны калектыў. Вакол рэдакцыі віраваў натоўп маладых здольных аўтараў.

Пазней Саша стаў Дзюбелям, сабраўшы рок-гурт. Каманда “Нейра Дзюбель” ніколі не была сярод маіх любімых. Мяне нават дзівіла, калі знаходзіліся апантаныя змагарствам журналісткі, якія называлі Кулінковіча найлепшым беларускім рок-музыкантам. Пра зорку Кулінковіча я шматкроць чуў ухваленні ад Вольгі Караткевіч і Адэлі Дубавец. “Нейра Дзюбель” уваходзіў у “чорны спіс” каманд, чые выступы былі доўгі час забаронены ў Беларусі. Кулінковіча такая забароны моцна прыгнятала. Такая забарона прыгнятае ўсіх, ведаю па сабе.

Што мяне заўжды радавала ў Куліновічы – далікатнасць. Ён быў далікатным ад прыроды. Ні на сцэне, ні ў тэкстах, ні ў музыцы “Нейра Дзюбеля” тая далікатнасць і не выяўлялася. Яны была ў стасунках Сашы з людзьмі. Ён быў далікатны і ветлівы. Пэўна ж, самы ветлівы і далікатны з тутэйшых рок-музыкантаў.

У час здымак кліпа прысвечанага Хэлоўвіну, Саша пазнаёміў мяне са сваёй любімай жанчынай. Я парадаваўся за іх, за моцнае каханне, за абноўленае жыццё. Бог мой, чаму гэтае шчасце і жыццё было такім кароткім...

Спачуваю ўсім, хто ведаў і любіў Сашу.

Адам Глобус, Фэйсбук

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках