29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не ведаюць, што рабіць з «Белшынай»

14
Улады не ведаюць, што рабіць з «Белшынай»
ФОТА: TUT.BY

План рэструктурызацыі пазык не атрымаў падтрымкі.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка правёў на «Белшыне» нараду і абмеркаваў шляхі выхаду кампаніі са складанай фінансавай сітуацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада, паведамляе tut.by.

З першай справаздачай аб працы выступіў новы генеральны дырэктар «Белшыны» Уладзімір Карпяк. Ён адзначыў, што з мэтай павышэння эфектыўнасці работы праводзіцца рэарганізацыя тавараправоднай сеткі «Белшына» ў Расеі і далучэнне яе да галіновай сеткі ТПС канцэрна «Белнафтахім». Праводзіцца тэндэр на закупку асноўных тыпаў сыравіны на 2019 г. Выконваецца комплекс мерапрыемстваў для скарачэння тэрмінаў абарачальнасці фінансавых сродкаў.

Заканчваюцца выпрабаванні новых звышбуйнагабарытных шын дыяметрам 57 цаляў, выпушчаных у рамках рэалізацыі першай чаргі інвестпраекта «Галоўны корпус завода ЗБГШ. Стварэнне вытворчасці ЦМК шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў з рэканструкцыяй падрыхтоўчага цэха». У варунках зніжэння рэнтабельнасці продажаў і высокай закрэдытаванасці кампанія прыступае да рэалізацыі другой чаргі праекта. У сувязі з гэтым «Белшына» адчувае складанасці ў падтрымцы сваіх сельскагаспадарчых і сацыяльных аб'ектаў, гаворыцца ў паведамленні Саўміна.

Сваё бачанне сітуацыі выклалі выконваючы абавязкі старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Уладзімір Сямашка даў шэраг даручэнняў як кіраўніцтву «Белшыны», так і іншым прысутным кіраўнікам. Праца шыннага камбіната па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад урадавым кантролем, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Саўміна.

Паводле інфармацыі TUT.BY, за апошні год на вышэйшы ўзровень было прапанавана некалькі варыянтаў рэструктурызацыі пазык «Белшыны», якія ўтварыліся праз маштабную мадэрнізацыю і курсавыя розніцы, але ніводзін з іх не атрымаў падтрымкі.

«Рэнтабельнасць крыху вышэйшая за нуль». Навошта «Белшыне» спатрэбілася дзяржпадтрымка.

Нагадаем, месяц таму на «Белшыне» змяніўся гендырэктар. Новым кіраўніком стаў памочнік прэзідэнта па Менску Уладзімір Карпяк. Ён ужо працаваў першым намеснікам дырэктара завода масавых шын «Белшына». Быў таксама гендырэктарам Менскага завода шасцерняў.

Карпяк змяніў Аляксея Якаўлева, які ўзначальваў вытворчасць са снежня 2014 года. Прычыну змены кіраўніцтва «Белшыны» экс-гендырэктар назваў «асабістай» і выказаў надзею, што новаму кіраўніку будзе выдадзены карт-бланш.

Паводле звестак сеткі Linkedin, цяпер Якаўлеў з'яўляецца кіраўніком беларускага офісу літоўскага дрэваапрацоўчага холдынгу VMG.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках