19 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Беллегпраме» распавялі, колькі каштавацьме школьная форма

10
У «Беллегпраме» распавялі, колькі каштавацьме школьная форма
ФОТА З САЙТА VMDAILY.RU

У крамах цэннік будзе значна вышэйшы.

Адпускныя кошты камплектаў адзення дзелавога стылю для школьнікаў сёлета пачынаюцца ад 77 рублёў, паведаміла БелТА начальніца ўправы ўнутранага гандлю і выставачнай дзейнасці канцэрна «Беллегпрам» Святлана Кахро. У крамах цэннік будзе вышэйшы, да гэтай сумы дадасца гандлёвая надбаўка.

Так, для хлопчыкаў кошты камплекту пінжак - штаны - кашуля айчыннай вытворчасці складуць: для 1-4-х класаў - 85-106 рублёў, для 5-9-х класаў - 96-125 рублёў, для 10-11-х класаў - 123-151 рубель.

Камплект пінжак - камізэлька - штаны – кашуля каштавацьме 101-130 рублёў для вучняў 1-4-х класаў, 113-152 рубля - для 5-9-х класаў, такі ж набор для старшакласнікаў каштавацьме 151-181 рубель (пазначаныя адпускныя кошты з ПДВ, гандлёвую надбаўку крамы ўстанаўліваюць самастойна).

Нагадаем, у МАРГ распавялі, колькі беларусам каштавацьмуць зборы дзяцей у школу. У структуры падлічылі, што сёлета аптымальная экіпіроўка, якая ўключае ў сябе і вопратку, і абутак, і галантарэйныя тавары - сумку або ранец, канцылярскія прыналежнасці, каштавацьме бацькам школьнікаў малодшых класаў (з першага да чацвёртага) ад 145 да 750 рублёў. Апрануць і абуць старэйшага школьніка даражэй - ад 214 да 890 рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках