25 красавiка 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падпісаў указ аб аднаўленні санкцый супраць Ірана

2
Трамп падпісаў указ аб аднаўленні санкцый супраць Ірана

Санкцыі будуць адноўленыя ў два этапы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб аднаўленні санкцый супраць Ірана ў два этапы. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома, паведамляе РБК.

Так, з 7 жніўня будуць адноўленыя абмежаванні на куплю урадам Ірана банкаўскіх вэксаляў ЗША, гандаль іранскім золатам, графітам, алюмініем, сталлю, вуглём. Таксама будуць спыненыя ўсе ўгоды з ужываннем іранскага рыала, санкцыі накладуць на іранскі аўтамабільны сектар і суверэнную запазычанасць рэспублікі.

З 5 лістапада ЗША накладуць абмежаванні на нафтавыя аперацыі Ірана, працу партовых аператараў, сектар энэргетыкі, суднаходства і суднабудавання, а таксама на ўгоды замежных фінансавых устаноў з Цэнтрабанкам Ірана.

«Прэзідэнт Трамп будзе і надалей супрацьстаяць агрэсіі іранскага рэжыму, і ЗША будуць цалкам забяспечваць захаванне санкцыянаваных абмежаванняў», - адзначаецца ў паведамленні Белага дома.

Раней дзяржсакратар ЗША Майк Пампея заявіў, што санкцыі супраць Тэгерана будуць «няўхільна выконвацца» датуль, пакуль Іран не зменіць свой палітычны курс.

Трамп у пачатку траўня заявіў аб выхадзе з ядзернай угоды, падпісанай у 2015 годзе, і аднаўленні абмежаванняў з лістапада. У пагадненні ўдзельнічалі ЗША, Расея, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына і Іран. Ва ўмовах угоды, з Тэгерана здымаліся ўсе санкцыі ў абмен на спыненне іранскай ядзернай праграмы. Іранскія ўлады ў сярэдзіне ліпеня звярнуліся са скаргай на Вашынгтон у Міжнародны суд ААН праз «незаконнае паўторнае ўвядзення санкцый у аднабаковым рэжыме».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках