25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон выдзеліць амаль $800 мільёнаў на падводныя дроны

2
Пентагон выдзеліць амаль $800 мільёнаў на падводныя дроны

Амерыканскія кампаніі атрымалі кантракты Мінабароны ЗША на распрацоўку субмарын-беспілотнікаў.

Міністэрства абароны ЗША вылучыла блізу $800 млн на распрацоўку і вытворчасць субмарын-беспілотнікаў, паведамляе РБК са спасылкай на выданне Stars&Stripes.

Паводле звестак партала, які спецыялізуецца на навінах са свету войска і вайсковай прамысловасці, на мінулым тыдні Пентагон адабраў 23 кампаніі, якія будуць працаваць паводле кантрактаў на гэтую суму, вырашаючы розныя задачы ў стварэнні і праектаванні беспілотных падводных апаратаў. Работы павінны быць завершаны да ліпеня 2023 года.

Паводле звестак партала DefenseWorld.net, кантракты з вядомымі вытворцамі ўзбраенняў, сярод якіх General Atomics, General Dynamics One Source, Hamilton Sundstrand (UTC Aerospace), BAE Systems і інш., былі атрыманыя на конкурснай аснове, усяго на фінансаванне прэтэндавалі 28 кампаній.

Выданне адзначае, што на рэалізацыю кантрактаў Мінабароны ЗША ўжо вылучыла $561 млн. Выкананне кантрактаў будзе паэтапным, у выпадку рэалізацыі іх сумарны кошт дасягне $794 млн.

У «дарожнай карце» ВМФ ЗША па ўкараненні беспілотных сістэм, кароткая версія якой была апублікаваная ў пачатку 2018 года, гаворыцца, што стварэнне падводных беспілотнікаў становіцца адным з прыярытэтаў для войска. Гэтыя прылады дазволяць прывесці да «фундаментальных зрухаў» у аперацыях амерыканскага флоту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках