24 красавiка 2024, Серада, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адрэзаць Пуціна ад грошай

12
Адрэзаць Пуціна ад грошай
БЭН КАРДЗІН

Сэнатар ЗША назваў мэту новых санкцый.

Праект новых санкцый супраць пуцінскай Расеі, які могуць прыняць у ЗША, сфармаваны для таго, каб жорстка пакараць краіну-агрэсара за ўмяшанне ва ўнутраныя справы Амерыкі ды іншых краін, у тым ліку вайсковае. Пра гэта распавёў сэнатар-дэмакрат Бэн Кардзін, піша агенцтва «Голас Амерыкі».

Канчатковая мэта ўзмацнення абмежавальных захадаў супраць РФ - прымусіць яе адмовіцца ад агрэсіўных намераў, заявіў заканадавец.

«Мы можам значна больш агрэсіўна ўзяцца за алігархаў, якія падтрымліваюць карупцыю Пуціна. Прапанаваны законапраект санкцый узмацняе захады супраць алігархаў, прапануе забарону на выкарыстанне імі нашай банкаўскай сістэмы. Мы таксама маем санкцыі, накладзеныя ў сувязі з законам Магніцкага, праз якія алігархі не могуць прыязджаць у ЗША. Адрэзаўшы Пуціна ад фінансаў, мы можам не дапусціць яго варожых дзеянняў», - растлумачыў ён.

Шэсць сэнатараў ад абедзвюх партый на мінулым тыдні падалі законапраект аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць РФ з мэтай прымусіць Крэмль змяніць агрэсіўны замежнапалітычны курс.

Рэспубліканец Ліндсі Грэм назваў новыя магчымыя санкцыі «знішчальнымі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках