23 красавiка 2024, aўторак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі вызначылі правесці «рэферэндум» аб пенсійным узросце

20
У Расеі вызначылі правесці «рэферэндум» аб пенсійным узросце

ЦВК РФ ухваліў тры пытанні.

Цэнтрвыбаркам РФ на пасяджэнні 8 жніўня дазволіў правесці рэферэндум аб пенсійнай рэформе ў Расеі (упершыню за 25 гадоў) і прызнаў, што тры пытанні аб падвышэнні пенсійнага ўзросту, якія ініцыятыўныя групы ўжо прапанавалі вынесці на галасаванне, адпавядаюць заканадаўству, а менавіта патрабаванням закона «Аб рэферэндуме», паведамляе currenttime.tv.

«Цэнтральная выбарчая камісія Расейскай Федэрацыі мяркуе, што нашы грамадзяне маюць канстытуцыйнае права выказаць сваю пазіцыю аб тым, якой павінна быць пенсійная сістэма ў краіне», - сказала кіраўніца ЦВК Эла Памфілава пасля пасяджэння.

Пытанне, прапанаванае ініцыятыўнай групай кандыдата ў мэры Масквы ад «Справядлівай Расіі» Іллі Свірыдава, было сфармуляванае так: «Вы за тое, каб узрост, устаноўлены заканадаўствам РФ аб пенсійным забеспячэнні на 1 чэрвеня 2018 года, па дасягненні якога ўзнікае права на прызначэнне пенсіі па старасці, не мяняўся?».

«На наш погляд, пытанне не ўтрымлівае якіх-небудзь множных тлумачэнняў, змяшчае дастатковую канкрэтыку і не супярэчыць патрабаванням артыкула 6 федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб рэферэндуме Расейскай Федэрацыі», - паведаміла сакратарка ЦВК РФ Мая Грышына.

Пытанне Алтайскай краёвай рэгіянальнай падгрупы ініцыятыўнай групы ад партыі КПРФ было сфармуляванае так: «Ці згодныя вы з тым, што ўстаноўлены заканадаўствам Расейскай Федэрацыі аб пенсійным забеспячэнні на 1 чэрвеня 2018 года ўзрост, дасягненне якога дае права на прызначэнне страхавой пенсіі па старасці (для мужчын - 60 гадоў, для жанчын - 55 гадоў), падвышацца не павінен?». ЦВК таксама прызнаў яго законным.

Трэцяе пытанне было сфармуляванае ініцыятыўнай групай Усерасейскага саюза грамадскіх арганізацый у працы са шматдзетнымі сем'ямі з Маскоўскай вобласці. Яно гучала так: «Ці падтрымліваеце вы, што ўстаноўлены заканадаўствам РФ аб пенсійным забеспячэнні на 1 ліпеня 2018 года ўзрост, па дасягненні якога ўзнікае права на пенсію па старасці, не можа быць павялічаны?»

ЦВК ухваліў пытанні для рэферэндуму ў Расеі ўпершыню за апошнія 25 гадоў. Але правесці яго будзе няпроста. Кіраўніца Цэнтрвыбаркама РФ Эла Памфілава патлумачыла, што калі ЦВК прыняў пастанову аб законнасці пытання і пра тое, што яго можна вынесці на рэферэндум, аўтарам ідэі неабходна будзе стварыць ініцыятыўныя падгрупы правядзення рэферэндуму ў не менш як 42 рэгіёнах Расеі, а затым сабраць подпісы ў падтрымку рэферэндуму. Тая група, якая першай правядзе сходы падгруп у патрэбнай колькасці рэгіёнаў, збярэ подпісы і пройдзе рэгістрацыю, атрымае магчымасць правесці рэферэндум. Колькі часу гэта зойме - Памфілава не ўдакладніла.

Цяпер узрост выхаду на пенсію ў Расеі складае 60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын. У чэрвені 2018 года ўрад прапанаваў падвысіць пенсійны ўзрост у Расеі да 65 гадоў для мужчын (да 2028 года) і 63 гадоў для жанчын (да 2034 года). Хоць урады шматлікіх рэгіёнаў і кіроўная партыя падтрымалі гэтую ідэю, а Дзярждума ўжо прыняла закон у першым чытанні, у многіх гарадах Расеі пачаліся акцыі пратэсту супраць падвышэння ўзросту выхаду на пенсію.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках