28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску нагадаюць пра героя Чылі з Беларусі Ігнація Дамейку

4
У Мінску нагадаюць пра героя Чылі з Беларусі Ігнація Дамейку
Ігнацій Дамейка

Яго імем названы малая планета, горны хрыбет, горад і навуковыя ўстановы ў Чылі.

Біяграфічную стужку "Ігнацій Дамейка. Доўгае вяртанне" можна паспець паглядзець 8 і 9 жніўня. Прэм'ера адбылася 31 ліпеня, пiша "Новы Час".

Ён быў адным з лепшых студэнтаў Віленскага універсітэта, але ў 21 год апынуўся за кратамі па справе філаматаў і філарэтаў. Гэта быў самы гучны судовы працэс у Еўропе 1823 года. На лаву падсудных трапілі студэнты, адзіным злачынствам якіх было імкненне да адукацыі.

Пасля удзелу ў паўстанні 1830 года ён быў вымушаны пакінуць радзіму, і апынуўся ў Францыі. Закончыўшы Горную школу ў Парыжы, ён склаў геалагічную карту земляў Рэчы Паспалітай.

Яму ўдалося знайсці буйныя паклады жалезнай руды ў Эльзасе, што магло б узбагаціць яго, але…

…ва ўзросце 35 гадоў ён пакінуў Еўропу і адправіўся ў Чылі, каб выкладаць у горнай школе. На чылійскай зямлі ён адкрыў паклады каштоўных металаў, крыніцы прэснай вады для сталіцы Чылі – Сант'яга, даследаваў пустыню Атакама і Анды – найбуйнейшы горны масіў Паўднёвай Амерыкі. Ён здолеў наладзіць кантакты з правадырамі племені мапучы і апісаць жыццё абарыгенаў Паўднёвай Амерыкі.

Яго тройчы абіралі рэктарам чылійскага універсітэта. І нават калі ён адмовіўся ад пасады з-за сталага ўзросту, яго (таемным галасаваннем) абралі ў 4-ы раз.

Ва ўзросце 82 гадоў ён вярнуўся на радзіму ў маёнтак Малая Мядзведка пад Навагрудкам. Гэтая вандроўка стала для яго, як ён сам пісаў, глытком свежага паветра пасля доўгага зняволення.

У дзень яго смерці ў Сант'яга званілі ўсе званы. У краіне была абвешчана нацыянальная жалоба.

Яму прысвоена званне Нацыянальнага героя Чылі.

Яго імем названы малая планета, горны хрыбет, горад і навуковыя ўстановы ў Чылі, а таксама мінерал і некалькі раслін.

Яго імя – Ігнацій Дамейка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках