25 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Арабія нарошчвае нафтавае бурэнне з рэкорднай хуткасцю

5
Саудаўская Арабія нарошчвае нафтавае бурэнне з рэкорднай хуткасцю

Аб'ёмы бурэння ў свеце ўшчыльную наблізіліся да рэкорднага з 2015 года ўзроўню.

Узлёт цэнаў нафты да 3-гадовых максімумаў і згортвання пакта АПЕК-Расея прывялі да буму свідравой актыўнасці на радовішчах Блізкага Усходу, паведамляе finanz.ru.

Да канца ліпеня аб'ёмы бурэння ў свеце ўшчыльную наблізіліся да рэкорднага з 2015 года ўзроўню, вынікае са статыстыкі кампаніі Baker Hughes.

Колькасць дзейных буравых установак расце трэці месяц запар і дасягнула 2251 (супраць 2175 на пачатак студзеня). Пры гэтым аб'ёмы бурэння за межамі ЗША і Канады ўжо максімальныя больш чым за 3 гады (997 установак).

Буравую актыўнасць у краінах АПЕК забяспечвае галоўным чынам Саудаўская Арабія: там колькасць дзейных установак за месяц павялічылася на 9 адзінак, да 117 штук, а тэмпы росту аб'ёмаў бурэння сталі максімальнымі з 2013 года.

Колькасць буравых установак у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах дасягнула 53 адзінак, аформіўшы гістарычны рэкорд.

Агулам на Блізкім Усходзе у 2018 годзе штомесяц працавала 395 установак, а аб'ёмы бурэння сталі беспрэцэдэнтнымі з 2015 года.

Таксама 3-гадовага рэкорду дасягнула буравая актыўнасць у Афрыцы (98 установак) і ў Азіі (229 установак).

Адзіным рэгіёнам, дзе бурэнне стагнуе, нечакана сталі ЗША: у ліпені колькасць дзейных буравых установак на амерыканскіх радовішчах скарацілася на 6 адзінак (да 1050), а ў параўнанні з маем вырасла толькі на 4 адзінкі.

Нагадаем, паводле падлікаў Bloomberg у ліпені Саудаўская Арабія павялічыла здабычу да 10,65 млн барэляў у дзень - практычна рэкорднага ў сваёй гісторыі ўзроўню.

У параўнанні з сакавіком саудаўскія пастаўкі выраслі на 700 тысяч барэляў у дзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках