20 лiстапада 2018, aўторак, 19:47
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Беларускі рубель «пасыпаўся» ўслед за расейскім

39

Даляр і еўра пайшлі ўверх у самым пачатку таргоў.

Беларускі рубель пачаў абясцэньвацца да даляра і еўра ўслед за расейскім. У пачатку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра вырас на 2,46%, курс даляра - на 1,97%.

Таргі на біржы яшчэ ідуць, магчыма, курс рубля ўпадзе яшчэ мацней.

Нагадаем, што ўвечары ў чацвер, 9 жніўня, курс расейскага рубля на Маскоўскай біржы апусціўся да 76 рублёў за еўра і 65,5 рубля за даляр.

Ваганні курсу расейскай валюты адбыліся на фоне навін аб новых санкцыях супраць Расеі, падрыхтаваных сенатарамі Ліндсі Грэмам і Бобам Менендэс. Законапраект, ужо ўнесены ў Кангрэс ЗША, прапануе не толькі забараніць аперацыі з расейскай дзяржаўнай запазычанасцю, але і замарозіць у ЗША актывы ЗЭБа, Ашчадбанка і ВТБ. Таксама ў дакуменце ёсць прапанова разгледзець пытанне аб прызнанні Расеі «дзяржавай, што спансуе тэрарызм».

На думку аналітыкаў, калі санкцыі ў такім выглядзе будуць прынятыя, у расейскіх дзяржбанкаў узрастуць выдаткі. Каб іх папоўніць, крэдытным установам давядзецца перакласці частку страт на кліентаў. У сувязі з гэтым паслугі могуць падаражэць, а стаўкі ў крэдытах - вырасці.

З 22 жніўня ЗША ўводзяць у дачыненні да Расеі новыя санкцыі праз атручванне ў Солсберы Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.