25 красавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведак, якія адмовіліся ад паказанняў паводле «справы прафзвязаў» забрала міліцыя

15
Сведак, якія адмовіліся ад паказанняў паводле «справы прафзвязаў» забрала міліцыя

Вядома прынамсі пра трох затрыманых.

Раніцай 9 жніўня (а 8 гадзіне) міліцыя з'явілася да кожнага сведкі «справы прафзвязаў», якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следству. Міліцыя з’явілася, каб даставіць сведак на допыт у пракуратуру, паведамляе praca-by.info.

У іх не было магчымасці нават выклікаць адваката або звярнуцца за іншай абаронай. Яны паспелі толькі паведаміць пра візіт супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прафзвязу РЭП вядома прынамсі пра трох затрыманых.

Паводле інфармацыі прафзвязу РЭП, адзін са сведкаў спачатку адмовіўся адчыняць дзверы, на што міліцыя заявіла, што будзе яе ламаць. Дзверы давялося адкрыць. Цяпер сувязі са сведкамі няма.

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбываўся ціск на сведкаў падчас следства, пра што яны заявілі падчас судовага пасяджэння. Як мяркуецца, грунтуючыся на гэтым даручэнні суддзі, сведкі знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках