29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыях супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Расеі затрымалі больш за тысячу чалавек

5
На акцыях супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Расеі затрымалі больш за тысячу чалавек
Фота: EPA

Больш за ўсё затрыманых – у Санкт-Пецярбургу і Екацерынбургу.

У Расеі падчас пратэставых акцый супраць пенсійнай рэформы, якія прайшлі 9 верасня, былі затрыманыя не менш за 1018 чалавек.

Пра гэта паведамляе АУС-Інфа.

Больш за ўсё затрыманых – у Санкт-Пецярбургу і Екацерынбургу (не менш за 452 і 183 адпаведна).

Таксама былі апублікаваныя пайменныя спісы затрыманых у розных гарадах.

Раней паведамлялася пра 800 затрыманых.

Нагадаем, 9 верасня прыхільнікі Аляксея Навальнага правялі агульнарасейскую акцыю пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту. Пенсійны ўзрост для мужчынаў плануецца павысіць з 60 да 65 гадоў да 2028 года, для жанчынаў – з 55 да 63 гадоў да 2034 года.

У гэты дзень у многіх гарадах РФ прайшлі больш за 4,5 тысячы выбараў рознага ўзроўню: выбары 26 кіраўнікоў рэгіёнаў, 17 заканадаўчага сходу і давыбары 7 дэпутатаў Дзярждумы.

У Маскве паміж паліцыяй і ўдзельнікамі акцыі супраць пенсійнай рэформы адбыліся сутыкненні. Праваахоўнікі ўжылі грубую сілу да актывістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках