25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Курапатаў: Спыняцца мы не збіраемся

3
Абаронцы Курапатаў: Спыняцца мы не збіраемся

Штодзённы пратэст пад Менскам доўжыцца ўжо чацвёрты месяц.

Абаронцы Курапатаў правялі пашыраны сход-пратэст перад брамай забаўляльна-рэстараннага комплексу «Поедем поедим». Як апавяла «Радыё Рацыя» актывістка, абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька:

– Хацелі, каб прыйшло шмат людзей, не было, дзе каменю ўпасці. Гэта наша мара, так павінна быць. Кожны чалавек павінен прыйсці сюды і сказаць «Не!» Гэта злачынства. Былі рэпрэсіі, затрымалі лідара абароны Курапатаў Паўла Севярынца. Затрымалі актывіста Дзяніса Урбановічa, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максімa Вінярскага. Інфармацыя пра затрыманне пайшла. Я мяркую, што народны сход будзе новым штуршком для барацьбы са злом, якое тут умацавалася даволі трывала.

Акцыі пратэсту супраць працы рэстарана «Поедем поедим» ва ўрочышчы Курапаты будуць доўжыцца, заявіла Ганна Шапуцька:

– Абарона прадаўжаецца, спыняцца мы не збіраемся. Мы будзем трымаць варту да «Дзядоў», нягледзячы ні на рэпрэсіі, ні на затрыманні.

Штодзённы пратэст супраць адкрыцця забаўляльнага комплексу побач з месцам масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў пад Менскам доўжыцца чацвёрты месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках