28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп дапускае ўдар па сілах РФ у Сірыі

2
СМІ: Трамп дапускае ўдар па сілах РФ у Сірыі
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI / ZUMA

Белы дом пакуль не пастанавіў, што менавіта будзе ўважацца за падставу для ваеннага адказу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абдумвае, ці будуць амерыканскія сілы наносіць удары па расейскіх і іранскіх вайскоўцах у Сірыі ў выпадку атакі супраць урадавых сілаў САР. Пра гэта ў нядзелю, 9 верасня, паведамляе са спасылкай на неназваных амерыканскіх афіцыйных асобаў газета Wall Street Journal (пераклад – korrespondent.net).

Сярод іншага, крыніцы газеты заявілі, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад "ухваліў выкарыстанне хларыну падчас нападаў супраць апошняга вялікага апірышча паўстанцаў у краіне", якой уважаецца правінцыя Ідліб. Гэта можа справакаваць зваротны ўдар амерыканскіх узброеных сілаў, дадае выданне.

"Пентагон распрацоўвае ваенныя сцэнары, але Трамп яшчэ не пастанавіў, што менавіта будзе ўважацца за падставу для ваеннага адказу і ці будуць ЗША атакаваць расейскія ці іранскія вайсковыя сілы, якія дапамагаюць Асаду ў Сірыі", – піша газета са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Пры гэтым афіцыйныя асобы не змаглі пацвердзіць выданню, што ЗША пойдуць на авіяўдары па Сірыі ў выпадку нападу з выкарыстаннем атрутных рэчываў. Паводле звестак газеты, замест ваенных удараў Вашынгтон можа выкарыстоўваць кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць сірыйскіх чыноўнікаў.

"Мы не казалі, што ЗША будуць выкарыстоўваць ваенную сілу ў адказ на напад. У нас у распараджэнні ёсць палітычныя інструменты, у нас ёсць эканамічныя інструменты. Існуе шэраг розных адказаў, якія мы можам даць, калі Асад зробіць гэты неабдуманы небяспечны крок", – апавяла адна з высокапастаўленых крыніцаў газеты ў Белым доме.

Мінабароны Расеі раней папярэджвала, што ў Сірыі рыхтуецца правакацыя з хімзброяй, якая павінна будзе стаць падставай для нанясення ЗША, Брытаніяй і Францыяй удару па дзяржаўных аб'ектах Сірыі. Тры краіны раней ужо наносілі ўдары па сірыйскіх урадавых аб'ектах, называючы гэта адказам на хіматакі.

Акрамя таго, дарадца прэзідэнта ЗША ў нацбяспецы Джон Болтан заявіў, што Вашынгтон можа нанесці ўдар па тэрыторыі Сірыі, калі рэжым Башара Асада скарыстае хімічную зброю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках