19 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем выпадкаў гібелі вайскоўцаў за апошні час

13
Восем выпадкаў гібелі вайскоўцаў за апошні час
Фота: tut.by

Вайны няма, а салдаты ўсё адно гінуць.

8 верасня ў лесе было знойдзенае цела салдата адной з частак Гарадзенскага гарнізона, піша «Віцебскі кур'ер». Вядома, што загінуламу было блізу 27 гадоў. 5 верасня хлопец пакінуў вайсковую частку і знаходзіўся ў вышуку. Разам з целам была выяўленая перадсмяротная запіска. Паводле звестак папярэдняга расследавання, паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны, прычына смерці мела асабліва асабісты характар. Хлопец праслужыў у частцы 16 месяцаў.

Выпадкаў трагічнага сыходу з жыцця вайскоўцаў за апошні час стала вядома нямала. Вайны няма, а салдаты ўсё адно гінуць: на жаль, атрымліваецца менавіта так.

5 верасня 2018 года ў адной з вайсковых частак Слонімскага гарнізона вайсковец скончыў жыццё самагубствам. 20-гадоваму А. Арлову заставалася служыць крыху больш, чым паўгода. Папярэдне паведамлялася, што на такі ўчынак хлопца штурхнулі асабістыя абставіны, а ягоны сыход з жыцця не быў звязаны з праходжаннем вайсковай службы.

11 ліпеня 2018 года стала вядома пра гібель маёра Яўгена Салавейкі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, трагедыя адбылася падчас планавых масавых скачкоў з парашутам. Праз тое, што вецер рэзка змяніў напрамак у прыземным слоі, адбылося гашэнне купала парашута. Афіцэр атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

30 чэрвеня 2018 года ў вайсковай частцы ва Уруччы загінуў 29-гадовы афіцэр Аляксей Мензурэнка. Вайсковец памёр у інтэрнаце, прычына смерці засталася невядомай, але экспертыза выявіла ў загінулага «тупую траўму галавы».

22 чэрвеня 2018 года стала вядома пра самагубства прапаршчыка з Полацка, сваякам паведамілі, што Аляксей Сегадняеў стрэліў сабе ў сэрца на тэрыторыі вайсковай часткі. Жонка загінулага адмовілася паверыць, што гэта быў суіцыд, да трагедыі мужчына скардзіўся на службу. Прэс-служба Мінабароны пракаментавала, што смерць прапаршчыка не была звязаная з праходжаннем вайсковай службы. У вайсковай частцы, дзе ён загінуў, мужчына праслужыў больш за 20 гадоў.

4 красавіка 2018 года прэс-служба Міністэрства абароны паведаміла пра гібель шарагоўца ў вайсковай частцы Менска: падчас планавых заняткаў агнявой падрыхтоўкай праз парушаныя экіпажам БМП захады бяспекі загінуў Дзмітрый Удод, старэйшы механік-кіроўца баявой машыны. 20-гадовы хлопец атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём.

16 кастрычніка 2017 года паведамлялася, што следчы камітэт аднавіў расследаванне справы, звязанай з суіцыдам Арцёма Басцюка, які загінуў у Печах за паўгода да трагедыі з Аляксандрам Коржычам. Салдат быў знойдзены павешаным 31 сакавіка 2017 года. Родныя настойвалі, што загінулы цярпеў здзекі з боку іншых вайскоўцаў.

2 лютага 2017 года ў вайсковай частцы вёскі Крынічная (Гарадзенская вобласць) павесіўся 19-гадовы салдат тэрміновай службы Дзмітрый Бадах. Паводле папярэдняй версіі, гэта быў суіцыд, крымінальнага характару смерці УСК не бачыць. Хлопец праслужыў у арміі 10 месяцаў. Людзі з блізкага атачэння не верылі ў самагубства.

За апошні год самай гучнай справай, звязанай з вайсковай службай, стала трагічная смерць Аляксандра Коржыча. Сваякі загінулага не верылі ў тое, што малады чалавек адважыўся на суіцыд і вінавацілі ў трагедыі вайсковую дзедаўшчыну. Цяпер справу разглядаюць у судзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках