20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі стварылі афшор на няісным востраве

7
У Расеі стварылі афшор на няісным востраве

Пераезд у расейскія афшоры паставіў кампаніі перад праблемай «базавага ўзроўню».

Як высветлілася, такога геаграфічнага аб'екта, як востраў Кастрычніцкі, у Калінінградскай вобласці проста няма, указаў намеснік міністра фінансаў Расеі Ілля Трунін, піша finanz.ru.

Востраў Кастрычніцкі існуе як гістарычны раён, тлумачыць былы віцэ-прэм'ер Калінінградскай вобласці Аляксандр Шандзярук-Жыдкоў, адзін з распрацоўнікаў закона. Фармальна гэтая геаграфічная адзінка сапраўды не называецца востравам Кастрычніцкім, згодны ён, гэта частка Маскоўскага раёна Калінінграда.

У Мінэканамразвіцця паказалі на тое, што пры вызначэнні тэрыторыі спецыяльных адміністрацыйных раёнаў (САР) выкарыстоўвалася агульнавядомая назва, а вызначыць межы раёна неабходна мясцовымі актамі. Цяпер гэтая праца вядзецца, юрыдычна востраў будзе адасоблены да моманту з'яўлення першых рэзідэнтаў, абяцае прадстаўнік установы.

Пытанне пра прысваенне гістарычнага наймення "Востраў Кастрычніцкі" ўжо вынесенае на паседжанне гарадской рады 12 верасня, вынікае з апублікаванай позвы. Калі з'явіцца адміністрацыйны раён, кампаніі, якія хочуць зарэгістравацца ў гэтым САРы, ужо змогуць гэта зрабіць, сцвярджае Шандзярук-Жыдкоў.

Прэзідэнт РФ Пуцін падпісаў закон пра стварэнне спецыяльных адміністрацыйных раёнаў – афшораў на выспах Рускі ў Прымор'і і Кастрычніцкі ў Калінінградзе больш за месяц таму. Першымі пераехаць на Кастрычніцкі надумалі UC Rusal і энэргетычная "дачка" яе асноўнага (48,13%) акцыянера En+ – кампанія En+ Holding: іхнія рады дырэктараў у сярэдзіне жніўня даручылі мэнэджменту падрыхтаваць падрабязны план для пераезду з выспаў Джэрсі і Кіпр адпаведна.

Стварэнне САРаў стала адным з захадаў падтрымкі расейскіх кампаній, якія трапілі ў санкцыйныя спісы. Стаць рэзідэнтамі афшору змогуць толькі зарэгістраваныя за мяжой кампаніі. Яны павінны інвеставаць у Расеі мінімум 50 млн рублёў за паўгода пасля рэгістрацыі, а наўзамен ім абяцаныя нізкія падатковыя стаўкі і змякчэнне кантролю.

Атрымаць доступ да інфармацыі пра бенефіцыяраў рэзідэнтаў САРа змогуць толькі кіроўчая кампанія, кантрольныя органы і суды. Плаціць падаткі з прыбытку ад продажу актываў і з атрыманых дывідэндаў не давядзецца, з выплачаных – 5%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках