25 красавiка 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель паскорыў падзенне пасля заяваў з Крамля

Расейскі рубель паскорыў падзенне пасля заяваў з Крамля
ФОТА: REUTERS

Рубель, які абрынуўся ў панядзелак да мінімуму з 2016 года, атрымаў новы ўдар з Крамля.

Спробы расейскай валюты ўмацавацца пасля ранішняга правалу да 70,16 рубля за даляр выявіліся марнымі пасля таго, як памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў заклікаў ЦБ РФ не павышаць ключавую стаўку на пасяджэннях сёлета, піша finanz.ru.

Курс даляра, што падаў да поўдня да 69,7 рубля, трывала замацаваўся вышэй за 70 рублёў і, нягледзячы на рост кошту нафты, абнавіў максімум за 2,5 года - 70,5125 рубля.

Еўра падаражэў яшчэ на 89 капеек і дасягнуў адзнакі 81,6975 рубля - рэкорднай з 29 лютага 2016 года.

Павышэнне стаўкі ЦБ для абароны рубля згодна з рэцэптам крызіснага 2014 года было б «вельмі непажаданым», заявіў Белавусаў.

Са слоў памочніка прэзідэнта - аўтара ідэі ўтрымаць 500 млрд рублёў у хімікаў і металургаў і зраўнаваць іх прыбытковасць з нафтавымі кампаніямі, - узмацненне жорсткасці палітыкі ЦБ «затармозіць інвестыцыйную актыўнасць, эканамічны рост, а таксама прывядзе да дадатковых выдаткаў бюджэту».

Ціск на ЦБ узмацняецца, канстатуе дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў/b<>: на мінулым тыдні аналагічная заява прагучала з вуснаў прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева.

На Маскоўскім фінансавым форуме ён паведаміў, што ўрад мае намер «дамагацца зніжэння кошту крэдытаў» і «разлічвае на актыўную пазіцыю Банка Расеі ў гэтым пытанні», падкрэсліўшы, што стаўкі ў краіне «ўсё адно застаюцца даволі высокімі».

Да пасяджэння 14 верасня застаецца менш за тыдзень, і хоць рынак амаль упэўнены ў павышэнні стаўкі, ЦБ патрапіў у надта складаную сітуацыю, кажа Трэмасаў.

«Замежныя інвестары могуць негатыўна ўспрыняць заяву Белавусава», - згаджаецца аналітык «Фрыдам Фінанс» Валерый Бязвуглаў: яна можа сведчыць пра адсутнасць незалежнасці ў дзеяннях цэнтрабанку, што ў вачах нерэзідэнтаў ураўнуе Расею з Турцыяй.

Там прэзідэнт Раджэп Эрдаган узяў цэнтрабанк пад свой дырэктыўны кантроль, забараніўшы яму павышаць стаўкі, нягледзячы на скачок інфляцыі да 18% і абрынанне ліры да гістарычных мінімумаў.

Узнікае пытанне, ці жадаюць расейскія ўлады абрынуцца ў крызіс паводле турэцкага сцэнару, здзіўляецца кіраўнік валютнай стратэгіі Commerzbank Ульрых Лейхтман.

«У канчатковым выніку часткова падрываецца давер, які з цяжкасцю здабыў цэнтрабанк», - сказаў Лейхтман.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках