20 красавiка 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан пра заяву Пуціна наконт Скрыпаля: Маніпуляцыі і хлусня

11
Лондан пра заяву Пуціна наконт Скрыпаля: Маніпуляцыі і хлусня

Брытанія намагае, што падазраваныя паводле справы аб атручэнні Скрыпалёў - супрацоўнікі расейскай выведкі.

Спробы Вялікай Брытаніі атрымаць тлумачэнне ад Расеі з нагоды атручвання былога расейскага шпіёна ў Солсберы заўсёды сутыкаліся з «маніпуляцыямі і хлуснёй, і гэта не змянілася, заявіла ў сераду прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Брытаніі Тэрэзы Мэй. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - liga.net).

Так улады Брытаніі адрэагавалі на заяву прэзідэнта РФ Пуціна пра тое, што Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх Лондан абвінаваціў у замаху на Скрыпалёў, назваўшы супрацоўнікамі расейскай выведкі, насамрэч нібыта звычайныя грамадзянскія асобы.

«Гэтыя людзі - афіцэры расейскай вайсковай выведкі, ГРУ... Урад раскрыў ролю ГРУ, яго аператыўнікаў і яго метады, гэтую пазіцыю падтрымліваюць нашы хаўруснікі», - сказала прэс-сакратарка журналістам.

«Мы неаднаразова прасілі Расею растлумачыць, што адбылося ў Солсберы ў сакавіку, і яны адказвалі маніпуляцыямі і хлуснёй. Я не магу выказаць здагадку, што гэта змянілася», - дадала яна.

У Брытаніі заявілі, што Пятрова і Башырава арыштуюць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці Брытанія ці яе хаўруснікі, як толькі яны выедуць за межы Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках