19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі нараджаюць усё пазней і ўсё радзей - па-за шлюбам

13
Беларускі нараджаюць усё пазней і ўсё радзей - па-за шлюбам

За апошнія гады моцна змяніўся сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці.

Беларускі сталі нараджаць першае дзіця пасля 26 гадоў. І ўсё радзей дзеці з'яўляюцца на свет па-за шлюбам. Як піша tut.by, такія высновы можна зрабіць, зыходзячы са звестак у свежым зборніку Белстата «Дэмаграфічны штогоднік Беларусі».

За апошнія гады моцна змяніўся сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці. Калі ў 1990 годзе ён быў больш за 22 гады, то ў 2017-м - больш за 26. Пры гэтым тэндэнцыя такая, што ён увесь час павялічваецца.

У горадзе нараджаюць пазней, чым у вёсцы. Напрыклад, летась жыхаркі горада ўпершыню нараджалі ў 26,9 года, а ў вёсцы - у 24,8 года.

Пры гэтым з кожным годам скарачаецца колькасць дзяцей, народжаных па-за шлюбам. Напрыклад, у 2017 годзе такіх малых было крыху больш за 13,5 тысяч. Для параўнання ў 2016-м - крыху больш за 15,6 тысяч, у 2015-м - прыкладна 16,5. З 1990 года больш за ўсё дзяцей па-за шлюбам нарадзілася ў 2007 годзе - амаль 22 тысячы.

Летась больш за ўсё дзяцей па-за шлюбам нарадзілі жанчыны ва ўзросце 30-34 гадоў - 3800.

Нагадаем, у 2017-м годзе ў краіне нарадзілася 102 556 дзяцей. Каэфіцыент мацярынскай смяротнасці склаў 2 выпадкі на 100 тысяч родаў, а нэанатальнай смяротнасці - 1,6 на 1 тысячу дзяцей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках