23 красавiка 2024, aўторак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Сінтэзаванага ў РФ «Навічка» дастаткова для знішчэння 285 мільёнаў чалавек

9
СМІ: Сінтэзаванага ў РФ «Навічка» дастаткова для знішчэння 285 мільёнаў чалавек
ФОТА: GETTY IMAGES

Толькі чатыры мадыфікацыі атрутнага рэчыва былі прызнаныя ў СССР удалымі.

У сакрэтнай савецкай лабараторыі ў Шыханах Саратаўскай вобласці былі сінтэзаваныя сотні мадыфікацый яду «Навічок», які не меў аналагаў у свеце, але толькі чатыры з іх прызнаныя ўдалымі. Як паведамляе gordonua.com, пра гэта піша расейскае выданне «Праект».

Агенты А-230 і А-242 атрыманыя Пятром Кірпічовым, А-234 (які, магчыма, у 2018 годзе ўжылі супраць расейскага экс-выведніка Сяргея Скрыпаля) і А-232 - Уладзімірам Углевым.

Назва «Навічок» з'явілася ўжо пасля заканчэння даследаванняў, якія навукоўцы-хімікі праводзілі ў рамках праграмы міністэрства абароны СССР «Фаліянт».

«Кожны досыць граматны хімік і нават студэнт-выпускнік хімфака пры наяўнасці адпаведнага абсталявання мог гэта зрабіць. Я сінтэзаваў А-234, прапрацаваўшы ў лабараторыі ўсяго тры месяцы», - распавёў Углеў.

Выпрабаванні «Навічка» праводзілі на тэрыторыі Узбекістана. Колькі ўсяго было выпушчана атрутных рэчываў гэтага класа, невядома. Углеў мяркуе, што амаль 200 кг.

Навуковец Віл Мірзаянаў казаў, што сінтэзаваны да 10 тон «Навічка». Паводле падлікаў «Праекта», калі ўзяць за аснову тую масу, пра якую кажа Углеў, то ў выпадку з найбольш эфектыўнымі атрутамі А-234 і А-242, смяротная канцэнтрацыя якіх складае 0,01 мг на кілаграм вагі, гэтага дастаткова, каб забіць звыш 285 млн чалавек (пры сярэдняй масе цела дарослага чалавека 70 кг). Пры гэтым вядома далёка не пра ўсе спосабы выкарыстання атруты, сказана ў публікацыі.

«Былы супрацоўнік інстытута ў размове з «Праектам» паказаў, што адзін з варыянтаў выкарыстання хімікату А-242 у корані адрозніваўся ад метадаў выкарыстання А-234 і быў «адпрацаваны не толькі на палігоне». На ўдакладняючыя пытанні суразмоўца катэгарычна адмовіўся адказваць, заявіўшы, што баіцца за сваю бяспеку», - адзначае выданне.

4 сакавіка ў ангельскім Солсберы шпіталізавалі з сімптомамі атручвання былога расейскага выведчыка Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію. Абодва працяглы час знаходзіліся ў крытычным стане.

Следства высветліла, што падчас замаху выкарыстоўваўся распрацаваны ў Расеі нервова-паралітычны агент «Навічок». Ключавым інстытутам, адказным у Расеі за працу з «Навічком», быў філіял Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута арганічнай хіміі і тэхналогіі ў Шыханах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках