19 красавiка 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэдскія актывісты падалі пазоў супраць «Паўночнага струменю - 2»

Швэдскія актывісты падалі пазоў супраць «Паўночнага струменю - 2»
ФОТА: SERGEY GUNEEV

Актывісты патрабуюць спыніць будаўніцтва газаправода.

Арганізацыя абароны правоў у галіне экалогіі ClientEarth падала другі пазоў супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2» у тэрытарыяльных водах Швэцыі, паведамілі ria.ru актывісты.

«ClientEarth падала пазоў у адміністрацыйны суд Швэцыі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва адрэзка газаправода «Паўночны струмень – 2» даўжынёй 510 кіламетраў у швэдскіх водах. Юрысты групы сцвярджаюць, што будаўнічыя дакументы з'яўляюцца няпоўнымі і недакладнымі, бо не ўлічваюць ўплыву будаўніцтва на дзікую прыроду ў Балтыйскім моры», - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Як удакладняе ClientEarth, будаўніцтва газаправода ў Швэцыі ўключае ў сябе дэтанаванне бомбаў, якія захаваліся на марскім дне пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя працы, як сцвярджаюць актывісты, прычыняць шкоду марскім млекакормячым, якія знаходзяцца пад аховай.

Гэта ўжо другі пазоў, пададзены ClientEarth. У траўні група паскардзілася на праект у судзе Фінляндыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках