19 красавiка 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: Эканоміка ў с...цы. А вы - пра дуэлі? Застрэліцца не цягне?

19
Хадаркоўскі: Эканоміка ў с...цы. А вы - пра дуэлі? Застрэліцца не цягне?

Былы палітвязень адказаў камандзіру ўнутраных войскаў Расеі Золатаву.

Чыноўнікі з каманды прэзідэнта Расеі Пуціна паказалі сваё няўменне кіраваць краінай, на гэтым фоне недарэчнымі выглядаюць словы кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава з відэазвароту да кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага аб «гонары мундзіра» і «двубоі». Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» расейскі прадпрымальнік і апазіцыйны палітык Міхаіл Хадаркоўскі:

- Штосьці пасля золатаўскага выступу ўзгадалася... Успомніліся ўсе 10 гадоў... З 2008 года проста казалі - прызнай віну і гуляй.

Перад Алімпіядай зоркі сышліся - адпусцілі так - без прызнання віны і без абавязанняў. Праўда канваявалі да трапу - маму акурат са шпіталя ў Маскву адпусцілі, а мяне пад канвоем у самалёт.

А потым ключык два разы павярнулі: спачатку пазоў на паўмільярда даляраў, а потым яшчэ абвінавачванне і міжнародны вышук, каб калі вярнуўся - то ў варанок.

З мамай пабыць апошнія дні і гадзіны далі. Праўда ўрну без мяне замуравалі - у Маскву не пусцілі. Зрэшты, галоўнае ж пакуль чалавек жывы...

Я ніколі не забываю добрае, але і дрэннае таксама. Памятаю 1991, калі мы з Золатавым па адзін бок барыкад стаялі. Цяпер памятаю нейкую зусім бездапаможную хлусню з экрана пра «слёзныя, пакаяльныя лісты»... I пра астатняе, мне нічога, як Аляксею Навальнаму, вывучаць не трэба - я проста памятаю.

Хочацца быць мільярдэрам, хадзіць у пагонах і адчуваць сябе выратавальнікам Айчыны? Так не бывае ў 21 стагоддзі. Гэта ў стагоддзі 15 - 16 «гаспадар зямлі рускай» мог легітымна падарыць. Цяпер не. Чыноўнікі - злодзеі яны з Пуціным. Звычайныя злодзеі. Няма на іх АБРСС. Як гэта ні прыкра чуць.

Але галоўнае - краінай кіраваць не здольныя. Я ж маўчаў, пакуль яны шалелі з прыбытку (хай і не імі заробленага). Краіна ішла ўверх за кошт нафты і рэформаў папярэднікаў, а яны ўбок, але добра - Расея, прынята так.

А цяпер? З 2008, а асабліва з 2012 года? Эканоміка ў с...цы. На пенсіі не стае, на адукацыю не стае, на навуку не стае, Кітай даўно выперадзіў, без бомбы - чыста краіна "трэцяга свету", а вы ўсё ціснецеся... І яшчэ пра гонар мундзіра? Пра дуэлі? Застрэліцца не цягне?

Зрэшты браткі страляць звыклі, а не страляцца... Вы ж з іх жыццё пішаце. Паверце, з боку вельмі прыкметна. Шкада мне вас. Такі лёс спаскудзілі...

А Расея зноў акрыяе. Ужо без вас. Не сумнявайцеся.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках