24 красавiка 2024, Серада, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў на абарону прадавачкі менскай крамы

4
Прафзвяз РЭП стаў на абарону прадавачкі менскай крамы

Вікторыю Ляўкевіч не звальняюць з «Алмі», але ствараюць невыносныя варункі.

Жыхарка Баранавічаў чалец прафзвязу РЭП Вікторыя Ляўкевіч надумала звольніцца з крамы «Алмі» ў Менску і напісала заяву аб звальненні са згоды старон: яна знайшла новую працу ў родным горадзе, паведамляе сайт praca-by.info.

У прыёме заявы ёй адмовілі, сказалі: можам звольніць толькі за прагулы.

Вікторыя звярнулася ў прафзвяз РЭП па юрыдычную дапамогу.

7 верасня Вікторыя ездзіла ў цэнтральны офіс, дзе ёй паабяцалі, што звольняць найбліжэйшым часам: як толькі знойдуць замену. Аднак па вяртанні ў краму спадарыня даведалася, што на яе напісалі дзве дакладныя запіскі.

У дакладной ад 6 верасня жанчыну вінавацяць, што з раніцы яна не распячатала лісты для супрацоўнікаў крамы, а ў іншай дакладной гаворка ідзе пра тое, што 4 верасня дзяўчына грубіла пакупнікам і адцягвала кантралёраў.

Вікторыя Ляўкевіч напісала тлумачэнне, у якім зняпраўджвае прыпісаныя ёй дзеянні. І патрабуе ад адміністрацыі крамы спыніць дыскрымінацыйныя дзеянні. У адваротным выпадку будзе звяртацца ў пракуратуру і суд.

Юрыст прафзвязу РЭП Юры Белякоў датэлефанаваўся да кіраўніцы крамы «Алмі», якая кінула слухаўку. На паўторны званок адказала намесніца кіраўніцы, якая паабяцала, што такія дзеянні больш не паўторацца.

- Узнікае слушнае пытанне: калі ў крамах «Алмі» выдатныя ўмовы працы, чаму там не стае персаналу? Можа, трэба нешта мяняць, каб прыцягнуць у краму новых працаўнікоў? - пракаментаваў сітуацыю Юрый Белякоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках