29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы РФ усталявалі «праслухоўванне» ў Балгарыі, дзеля шпіёнства за дэлегатамі ЕЗ

2
Спецслужбы РФ усталявалі «праслухоўванне» ў Балгарыі, дзеля шпіёнства за дэлегатамі ЕЗ

Балгарыя з'яўляецца патэнцыйным аб'ектам гібрыднай вайны Крамля.

Падчас балгарскага старшынства ў Еўрапейскім Звязе ў першай палове 2018 года гатэль «Марынэла» ў Сафіі, які быў галоўным цэнтрам размяшчэння замежных дэлегацый, праслухоўваўся «ад склепа да даху» «небалгарскай» спецслужбай, магчыма, расейскай.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта піша News.bg са спасылкай на звесткі журналістаў, якія займаюцца расследаваннем, і меркаванне экс-кіраўніка балгарскай контрвыведкі.

Як адзначыў былы контрвыведнік, выснова аб дачыненні да праслухоўвання менавіта Масквы відавочная, бо РФ найбольш актыўна спрабавала дыскрэдытаваць Балгарыю падчас яе старшынства ў ЕЗ.

Акрамя таго, як паведамляецца, раней спецслужбы іншых дзяржаў папярэдзілі Балгарыю, што яна з'яўляецца патэнцыйным аб'ектам гібрыднай вайны Крамля. Уладальнікаў гатэля СМІ называюць прарасейскімі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках