25 красавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні восы напалі на дзяцей у дзіцячым садку

11
У Гародні восы напалі на дзяцей у дзіцячым садку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пяцёра дзяцей у лякарні.

У Гарадзенскай вобласці спецыялісты рэгіструюць павелічэнне нападаў вос на людзей, піша tut.by.

Так, напрыклад, у абласным цэнтры агрэсіўныя кузуркі напалі на выхаванцаў дзіцячага садка на вуліцы Вольгі Саломавай. Пяцёра малых былі шпіталізаваныя ў дзіцячую лякарню.

За мінулы месяц да лекараў з нагоды укусаў пчол і восаў звярнулася блізу 50 чалавек. Спецыялісты кажуць, што кузуркі пачалі масава нападаць на людзей, чаго ў папярэднія месяцы не назіралася. Так, у семярых гарадзенцаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дыягнаставалі множныя ўкусы насякомых. За жнівень медыкі шпіталізавалі 11 чалавек.

У горадзе восы селяцца на гарышчах, дахах і балконах верхніх паверхаў. Ратаваць людзей ад надакучлівых насякомых - абавязак супрацоўнікаў МНС. За апошні месяц яны сотні разоў выязджалі на такія выклікі. Ратавальнікі кажуць, што восы вельмі часта выбіраюць для свайго жылля будынкі школ і садкоў: 90% выездаў прыпала на гэтыя навучальныя ўстановы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках