19 красавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнта Сальвадора за адмыванне і прамантачванне $300 мільёнаў пасадзілі на 10 гадоў

3
Экс-прэзідэнта Сальвадора за адмыванне і прамантачванне $300 мільёнаў пасадзілі на 10 гадоў
АНТОНІЁ САКА
ФОТА: EPA

Антоніё Сака таксама павінен будзе кампенсаваць шкоду на $260 мільёнаў.

У сераду, 12 верасня, суд Сальвадора прысудзіў былога прэзідэнта краіны Антоніё Саку да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе «Новы час» са спасылкай на Reuters, яго прызналі вінаватым у прамантачванні і адмыванні больш за $300 млн бюджэтных сродкаў.

Былы прэзідэнт таксама павінен будзе кампенсаваць шкоду на $260 млн.

Сам 53-гадовы Саку дзеля змякчэння пакарання сваю віну цалкам прызнаў.

Акрамя экс-прэзідэнта ў справе аб прамантачванні і адмыванні праходзілі яшчэ шэсць былых чыноўнікаў ягонага ўрада, якія былі прысуджаныя да турэмных тэрмінаў ад 3 да 16 гадоў.

Антоніё Сака займаў пасаду прэзідэнта з 2004 да 2009 год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках