19 красавiка 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілоты Ryanair абвясцілі страйк у пяці краінах

Пілоты Ryanair абвясцілі страйк у пяці краінах

Ён будзе доўжыцца 24 гадзіны.

Сем прафзвязаў пілотаў і бортправаднікоў авіякампаніі Ryanair з пяці краін правядуць 24-гадзінны страйк 28 верасня.

Пра гэта заявіў прадстаўнік бельгійскага прафзвязу, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

«Страйк адбудзецца ў Італіі, Партугаліі, Гішпаніі, Бельгіі і Нідэрландах», - заявіў Іў Ламбот.

Напярэдадні нямецкія пілоты Ryanair таксама пагражалі новымі забастоўкамі. Страйкоўцы месяцамі патрабуюць ад авіякампаніі лепшай аплаты працы і паляпшэння яе ўмоў.

Бюджэтны авіяперавозчык папярэдзіў пра магчымыя звальненні і закрыццё некалькіх баз у Нямеччыне і Ірландыі, калі супрацоўнікі авіякампаніі прадоўжаць страйкаваць. Пілоты Ryanair і бортправаднікі ўжо правялі забастоўкі ў Італіі, Партугаліі, Гішпаніі, Бельгіі, Нямеччыне, Швэцыі і Нідэрландах.

За мінулыя два тыдні прафзвязы ў Ірландыі і Італіі змаглі дамовіцца з Ryanair.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках