18 красавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамог прарабу знізіць суму шкоды напалову

Прафзвяз РЭП дапамог прарабу знізіць суму шкоды напалову
МІКАЛАЙ МІНКО

Незалежны прафзвяз атрымаў чарговую перамогу.

13 верасня касацыйная інстанцыя Гомельскага абласнога суда на 50% знізіла суму шкоды, якую спаганялі з прараба ДБУ №10 ААТ ДСТ-2 Гомеля Мікалая Мінкова, піша гомельская «Весна».

Інтарэсы чальца прафзвязу ў абласным судзе прадстаўляў прадстаўнік прафзвязу РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктар Казлоў.

Нагадаем, 22 чэрвеня суд Мазырскага раёна спагнаў з прараба Мікалая Мінкова кошт пашкоджанага пры вытворчасці дарожных работ кабелю Белтэлекама сумай 1355 рублёў. Прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка стаў дамагацца, што б з улікам раздзелаў артыкула 409 Працоўнага кодэкса (ступень і форма віны, канкрэтных абставінаў прычынення шкоды, а таксама матэрыяльнага становішча работніка) сума шкоды была зніжаная напалову.

«Віну ў пашкоджанні кабелю прараб прызнаў, бо ён праводзіў дарожныя працы без прадстаўніка Белтэлекама, што проста забаронена ўнутранымі інструкцыямі. Аднак рабіў ён усё гэта паводле непасрэднага ўказання свайго дырэктара, не паслухацца якога, зразумела, не мог, бо на падставе службовай інструкцыі загады наймальніка абавязаныя выконваць няўхільна», - напісаў у апеляцыйнай скарзе абласному суду юрыст прафзвязу.

Мікалай Мінко працуе вытворцам работ, гэта значыць, прарабам, у дарожна-будаўнічай управе №10 ААТ ДСТ-2 Гомеля. Каля паўгода таму назад брыгада пад ягоным кіраваннем праводзіла працы ўтварэння кальцавога перасячэння аўтамабільных дарог пад Светлагорскам, і будаўнічая тэхніка зачапіла кабель Белтэлекама.

Сёння прысуд суда першай інстанцыі ўвайшоў у законнае дзеянне. Замест амаль 1,4 тысяч рублёў прараб выплаціць працадаўцу толькі палову заяўленай сумы - менш за 700 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках