24 красавiка 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія шукае «пасярэднікаў» у рамках барацьбы з адмываннем грошай з РФ

3
Брытанія шукае «пасярэднікаў» у рамках барацьбы з адмываннем грошай з РФ

Улады Брытаніі маюць намер спыніць расейскія фінансавыя плыні.

Брытанскія ўлады актывізавалі намаганні ў барацьбе з «бруднымі» грашыма з Расеі, Кітая і іншых краін, засяродзіўшыся на пошуку тых, хто дапамагае адмываць незаконна здабытыя сродкі - бухгалтараў, юрыстаў і агентаў у нерухомасці. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву міністра ў пытаннях бяспекі і эканамічных злачынстваў Бэна Уолеса. З ягоных слоў, неабходна выгнаць з краіны замежнікаў, якія спрабуюць утаіць у Злучаным Каралеўстве свае несумленна нажытыя багацці.

Новая фаза антыкарупцыйных расследаванняў праходзіць у варунках абвінавачванняў, выстаўленых брытанскім следствам супраць меркаваных агентаў расейскай выведкі паводле справы аб атручэнні Сяргея і Юліі Скрыпалёў, піша выданне. Парламент раскрытыкаваў урад Тэрэзы Мэй за няздольнасць, нягледзячы на жорсткую рыторыку ў дачыненні да Крамля.

Шэраг крокаў у гэтым кірунку Лондан пачаў здзяйсняць яшчэ да скандалу з ужываннем атруты «Навічок» у Солсберы. У снежні 2017 года быў сфармаваны падсправаздачны Уолес Нацыянальны цэнтр барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. У студзені брытанскія ўлады атрымалі права замарожваць рахункі і канфіскоўваць актывы замежных грамадзян, якія не могуць растлумачыць паходжанне сваіх капіталаў.

Цяпер час пад падазрэннем антыкарупцыйнага цэнтра знаходзяцца больш за 100 асобаў, чыя маёмасць можа патрапіць пад санкцыі. Паводле некаторых з гэтых спраў паліцыя правяла арышты пасярэднікаў, распавёў Уолес. Адзін з іх - адвакат Ніл Болтан - летась быў асуджаны на 9 дзевяці месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у адмыванні грошай і дапамогу наркагандлярам у сферы ўгодаў з нерухомасцю.

Як паведамлялася раней, больш за 700 заможных расейцаў у Брытаніі могуць сутыкнуцца з праблемай падаўжэння «візы інвестара». Паводле звестак СМІ, гэта звязанае з намерам Лондана скараціць у краіне ўплыў Крамля, які абвінавачваецца ў арганізацыі замаху на былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках