29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы будуць кампенсаваць за «камуналку», праезд і пошту

10
Колькі беларусы будуць кампенсаваць за «камуналку», праезд і пошту
Фота: БелТА

У Беларусі зацвердзілі антыінфляцыйную праграму.

Адпаведную пастанову Саўмін і Нацбанк прынялі 11 верасня. Як інфармуе сайт pravo.by, праграма прадугледжвае «правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на фармаванне тарыфнай палітыкі», з улікам нібыта павелічэння даходаў насельніцтва.

Што тычыцца «камуналкі», то запланаваная «аптымізацыя выдаткаў» на наданне жыллёва-камунальных паслуг у 2018-2020 гадах. У 2019-м будзе распрацаваны механізм «падтрымання 100-адсоткавага ўзроўню кампенсацыі тарыфамі затрат на наданне жыллёва-камунальных паслуг». Ён пачне рэалізоўвацца з 2020-га. Таксама будзе адбывацца «паэтапнае скарачэнне сумы перакрыжаванага субсідавання насельніцтва».

У дакуменце пазначаныя тэрміны і сумы ўзроўню кампенсацыі беларусамі да 2020 года праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Будуць падвышацца тарыфы і ўжывацца захады «ў аптымізацыі». Узровень кампенсацыі насельніцтвам праезду ў гарадскім аўтатранспарце павінен скласці не менш за 80% (у абласцях - не менш за 90%, у Менску - не менш за 70%), у прыгарадным аўтатранспарце - не менш за 65%.

Наданне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі да 2020 года насельніцтва павінна кампенсаваць на 100%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках