25 красавiка 2024, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

JPMorgan Chase «прызначыў» наступны фінансавы крызіс на 2020 год

JPMorgan Chase «прызначыў» наступны фінансавы крызіс на 2020 год

Добрая навіна палягае ў тым, што наступствы новага крызісу будуць менш балючымі, чым у 2008 годзе.

Новы фінансавы крызіс можа распачацца ўжо ў 2020 годзе, папярэджвае Bloomberg, спасылаючыся на даследаванне аналітыкаў фінансавага холдынгу JPMorgan Chase, выпушчанае да дзесяцігоддзя крызісу 2008 года. Аднак, на думку аўтараў прагнозу, добрая навіна палягае ў тым, што наступствы новага крызісу будуць менш балючымі, паведамляе РБК.

Аналітыкі Джон Норманд і Федэрыка Манікардзі нагадваюць, што падчас глабальнага крызісу 2007-2008 гадоў значэнне фондавага індэкса S&P500 упала на 54% ад пікавых значэнняў. Падчас наступнага крызісу абрынанне фондавых рынкаў, на прагноз аналітыкаў, будзе не такім маштабным, у тым ліку і таму, што кошт актываў у развіваных краінах ужо прыкметна знізіўся.

Норманд і Манікардзі акцэнтуюць увагу на тым, што працягласць наступнага крызісу пакуль прадказаць немагчыма, бо ён будзе залежаць ад таго, як дрэнна будуць ісці справы.

У пачатку верасня Марка Каланавіч, які курыруе ў JPMorgan Chase правядзенне глабальных колькасных даследаванняў макраэканамічных паказчыкаў і дэрыватываў, папярэдзіў аб тым, што наступны фінансавы крызіс можа выявіцца вельмі сур'ёзным праз пагрозу ўзнікнення «Вялікага крызісу ліквіднасці». Каланавіч асцерагаецца, што праз дамінаванне на рынку пасіўна кіраваных фондаў у выпадку пачатку сур'ёзнага падзення каціровак на рынку проста не знойдзецца досыць пакупнікоў на больш танныя актывы, а гэта будзе зноў і зноў штурхаць кошты ўніз.

Экспэрт адзначыў, што магчымасць новага крызісу да канца 2019 года нізкая, аднак гандлёвыя канфлікты ЗША і Кітая могуць як паскорыць, так і адтэрмінаваць яго наступленне.

Каланавіч выказаў надзею на тое, што цэнтрабанкі здолеюць прадухіліць развіццё падзей паводле найгоршага сцэнару, не дапусціўшы значнага падзення кошту актываў. У адваротным выпадку справа, са слоў экспэрта, можа скончыцца скочваннем сусветнай эканомікі ў дэпрэсію і сацыяльныя хваляванні, якіх свет не бачыў з 1968 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках