19 красавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Бухель: У нас замест незалежнай судовай сістэмы - «тэлефоннае права»

1
Барыс Бухель: У нас замест незалежнай судовай сістэмы - «тэлефоннае права»
БАРЫС БУХЕЛЬ
ФОТА: DW.DE

Адміністрацыя Лукашэнкі адказала магілёўскаму праваабаронцу на зварот у абарону РЭП.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель быў адным з тых, хто выступіў супраць крымінальнага пераследу лідараў незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці, паведамляе магілёўская «Весна».

Улетку 2017 года ў дачыненні да кіраўніка РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка распачалі крымінальную справу на падставе ч.2 арт.243 - ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме.

Комлік правёў за кратамі два месяцы, Генадзь Фядыніч з пачатку следства знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

24 жніўня 2018 года суд Савецкага раёну Менску прыгаварыў абодвух да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці. Акрамя гэтага, Фядынічу і Комліку загадалі выплаціць штраф 47 560 рублёў і дзяржаўны падатак.

Падчас судовага працэсу магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, а таксама большасць ягоных калег накіравалі ў адміністрацыю дыктатара патрабаванне спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да Фядыніча і Комліка.

- Як паказаў судовы разгляд, які доўжыўся больш за два тыдні, у абвінавачванні абсалютна адсутнічалі хоць якія-небудзь довады, падмацаваныя афіцыйнымі дакументамі і фактамі, - кажа Бухель.

Адміністрацыя Лукашэнкі самаўхілілася ад развязання пытання. Начальнік галоўнай управы ў працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор Шлык у сваім адказе заявіў, што «службовыя асобы адміністрацыі не надзеленыя паўнамоцтвамі даваць ацэнку пастановам, якія прымаюцца судамі, касаваць ці пераглядаць іх»:

- Якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць паводле закону, - адзначыў Шлык.

Бухель уважае адказ за адпіску. Нягледзячы на тое, што Шлык спасылаецца на нормы права, праваўжывальная практыка даводзіць, што ўлада актыўна залазіць у судовыя справы:

- У нас няма незалежнай судовай сістэмы. У нас «тэлефоннае права». Таму мы і звярталіся. Аналагічнай была справа Бяляцкага - яго пасадзілі на ўказанне ўладаў і потым жа выпусцілі паводле такога ж указання, калі спатрэбіліся прэферэнцыі ад Захаду. «Справа прафзвязаў» мае палітычны характар. Значыць, суды будуць прыслухоўвацца да ўлады, - сцвярджае праваабаронца.

Паколькі суддзяў здымае і прызначае Лукашэнка, незалежнага суда ў Беларусі быць не можа, упэўнены Бухель, а значыць, адказ адміністрацыі дыктатара - крывадушнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках