19 красавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра ўказ прэзідэнта ЗША

1
Пра ўказ прэзідэнта ЗША

Што прадугледжвае ўказ Трампа аб санкцыях за замежнае ўмяшанне ў выбары ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які дазваляе ўвесці санкцыі супраць асоб і кампаній, якія ўмешваліся ў амерыканскія выбары. Пра гэта - у сюжэце nv.ua.

Грамадзянам ЗША забаронена інвеставаць у кампаніі, якія трапілі пад абмежаванні. Злучаныя Штаты будуць рабіць усё магчымае, каб не дапусціць замежнага ўмяшання, зрэшты, расейскага, у выбары ў Кангрэс сёлета, сказаў Дональд Трамп.

«У адрозненне ад мінулай адміністрацыі, мая адміністрацыя працуе і будзе працаваць у кірунку адводу ўсіх пагроз. Мы спынім гэта і ўсё, што будзе ўплываць на нашы выбары. Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць расейскае ўмяшанне у 2018 годзе», - пракаментаваў Трамп.

Выбары ў кангрэс пройдуць у лістападзе. Грамадзяне краіны будуць выбіраць увесь склад Палаты прадстаўнікоў і траціну Сената. Указ Трампа даручае выведвальным органам маніторыць і даваць справаздачу аб спробах парушэння выбарчай сістэмы, а таксама выпадкі прапаганды.

Пра ўказ прэзідэнта ЗША

Указ, падпісаны 12 верасня 2018 года, з'явіўся на фоне працяглай крытыкі Трампа і ягонай адміністрацыі за тое, што ён недаацэньвае пагрозы выбарам у ЗША ўключна з прэзідэнцкімі выбарамі 2016 года, на якіх ён перамог.

Сам указ не з'яўляецца санкцыяй, ён прадугледжвае абмежаванні для тых, каго западозраць у такіх дзеяннях. Дарадца Трампа ў нацбяспецы Джон Болтан паведаміў, што ў санкцыі будуць уваходзіць замарожванне актываў, абмежаванне доступу да амерыканскіх фінансавых устаноў і забарона інвестыцый у кампаніі, якія маюць дачыненне да ўмяшання ў выбары.

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс заявіў, што гэты ўказ з'яўляецца адказам на магчымае ўмяшанне Крамля ў прэзідэнцкія выбары 2016 года. У самім дакуменце Расея не згадваецца. Са слоў Коўтса, найбольш імаверна, што менавіта Расея разам з Кітаем, Паўночнай Карэяй і Іранам паспрабуюць ўплываць на выбары ў ЗША.

Довады ўмяшання

Найбольш складаным будзе давесці і растлумачыць, як тое ці іншае ўмяшанне паўплывала на вынікі выбараў, сказаў экспэрт у кіраванні рэпутацыяй Барыс Тызенгаўзэн. Ён мяркуе, што з гэтым законам будзе больш маніпуляцый, чым сапраўднага ўмяшання.

Гэты ўказ - папярэджанне на будучыню, напрыклад, для Расеі, адзначыў экспэрт у міжнародных пытаннях Віктар Каспрук. Ураду будзе падавацца 45 дзён пасля выбараў для высвятлення, ці сапраўды адбылося ўмяшанне ў выбарчы працэс з-за мяжы.

З ягоных слоў, калі ўмяшанне мела месца, тады будзе адведзена яшчэ 45 дзён для разгляду пытання аб увядзенні санкцый. Каспрук дадаў, што такая праверка будзе ажыццяўляцца аўтаматычна пасля кожных выбараў.

Каспрук дадаў, гэты ўказ дае магчымасць амерыканскім дзяржустановам дзейнічаць больш жорстка супраць тых, хто мае намер умешвацца ў палітыку ЗША.

Раней Злучаныя Штаты ўжо ўводзілі санкцыі за спробы расейскіх фізічных і юрыдычных асоб паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2016 года. Пад санкцыі трапілі шэсць супрацоўнікаў расейскага ФСБ і ГРУ. Вашынгтон уважае іх адказнымі за атаку віруса NotPetya, ад якога таксама пацярпела Украіна. Фігурантам спісу замарозілі актывы на тэрыторыі ЗША, а грамадзянам і сталым жыхарам краіны забаранілі весці з імі якія-небудзь справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках