25 красавiка 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак Дэвіса: Супрацьстаянне Беларусі ды Расеі пачнецца матчам Хачанаў - Герасімаў

1
Кубак Дэвіса: Супрацьстаянне Беларусі ды Расеі пачнецца матчам Хачанаў - Герасімаў

Вызначаныя пары спаборнікаў матчу нацыянальных каманд Беларусі ды РФ у рамках плэй-оф і Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса.

У першай гульні супрацьстаяння на корт Малой спартовай арэны «Лужнікі» выйдуць першая ракетка Расеі Карэн Хачанаў і другая ракетка нашай краіны Ягор Герасімаў, у другой - Данііл Мядзведзеў і Ілля Івашка, паведамляе «Прессбол».

На суботнюю парную камбінацыю заяўленыя Андрэй Рублёў і Яўген Данскі і Максім Мірны з Андрэем Васілеўскім. Следам паядынкі Хачанаў - Івашка і Мядзведзеў - Герасімаў.

Паядынак пройдзе ў Маскве 14-15 верасня. Раней нацыянальныя каманды Расеі і Беларусі сустракаліся ў лютым 2004 года ў Менску ў рамках першага раунда Сусветнай групы. Тады беларусы перамаглі - 3:2.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках