16 красавiка 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент падтрымаў скасаванне візавага рэжыму для Косава

1
Еўрапарламент падтрымаў скасаванне візавага рэжыму для Косава

За пачатак перамоваў у гэтым пытанні прагаласавалі 420 еўрадэпутатаў.

Еўрапарламент падтрымаў пастанову аб пачатку перамоваў з Еўрапейскай радай у скасаванні візавых патрабаванняў для Косава. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента, апублікаваным у чацвер, 13 верасня.

Падчас пленарнага пасяджэння за такую пастанову прагаласавалі 420 еўрадэпутатаў. Яшчэ 186 прагаласавалі супраць і 22 устрымаліся.

Адзначаецца, што прапанова аб наданні бязвізавага доступу ў ЕЗ для насельніцтва Косава была ўжо адобраная чальцамі Еўрапарламенту ў пытаннях грамадзянскіх свабодаў у верасні 2016 года да выканання ўсіх неабходных крытэраў, напрыклад, ратыфікацыі памежнага пагаднення з Чарнагорыяй.

Гэта быў адзін з 95 крытэраў, устаноўленых у дыялогу для лібералізацыі візавага рэжыму з ЕЗ, які пачаўся ў 2012 годзе. У жніўні Еўракамісія пацвердзіла, што Косава выканала ўсе патрабаванні, у тым ліку ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Нагадаем, што ў сакавіку гэтага года парламент Косава ратыфікаваў дамову аб дэмаркацыі мяжы з Чарнагорыяй. На сёння гэта апошняя балканская краіна, якая яшчэ не мае бязвізавага доступу ў ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках