19 красавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэха скандалу ў Воршы: у Баранавічах звольнены дырэктар «Бархіма»

2
Рэха скандалу ў Воршы: у Баранавічах звольнены дырэктар «Бархіма»
ЯЎГЕН РУДЫ

Яўген Руды кіраваў прадпрыемствам шмат гадоў.

Як стала вядома nn.by, з 14 верасня Яўген Руды - шматгадовы лідар «Бархіма» - больш не будзе дырэктарам прадпрыемства.

Знаёмыя з сітуацыяй людзі звязваюць гэта з інэрцыяй скандалу ў Воршы, калі Лукашэнка кагалам звольніў многіх мэнэджэраў.

Хто будзе новым кіраўніком, пакуль невядома, «Белрэсурсы» (кіроўная кампанія холдынгу) шукаюць новага дырэктара, які змог бы развязаць праблемы прадпрыемства.

Таксама вядома, што пры Рудым былі спробы прыватызацыі завода, але яны абрываліся Дзяржкантролем.

Справа ў тым, што на тэрыторыі завода ўжо больш за 20 гадоў стаяць недаробленыя будынкі, якія калісьці ўзводзіліся для пашырэння вытворчасці, але з крызісам ператварыліся ў непатрэбны баласт.

І вось, калі інвестары - сярод якіх былі нават немцы - называлі свой кошт, то Дзяржкантроль называў яго «заніжаным», у дадатак суму за недабудаваныя скрынкі, а гэта блізу $1,7 мільёна.

Вядома, што інвестары не хацелі пераплачваць за непатрэбнае, і ўгоды зрываліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках