16 красавiка 2024, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША праз ураган «Флорэнс» скасавалі больш за тысячу авіярэйсаў

1
У ЗША праз ураган «Флорэнс» скасавалі больш за тысячу авіярэйсаў
ФОТА: EPA-EFE

Ураган дасягне Усходняга ўзбярэжжа ЗША ўдзень 14 верасня.

Праз ураган «Флорэнс», які насоўваецца на Паўднёвую і Паўночную Караліну, былі скасаваныя больш за 1400 авіярэйсаў. Пра гэта паведамляе USA Today.

Толькі ў чацвер, 13 верасня, скасавалі 583 рэйсы. Цалкам закрытыя аэрапорты, у тым ліку, у Чарльстане, Міртл-Біч і Уілмінгтане. Як мяркуецца, яны не будуць працаваць да суботы, 15 верасня.

Як вынікае з інфармацыі на сайце Нацыянальнага цэнтра папярэджання ўраганаў ЗША, «Флорэнс» прысвоена другая катэгорыя небяспекі.

Паводле прагнозаў, ураган дасягне Усходняга ўзбярэжжа ЗША ўдзень 14 верасня.

11 верасня губернатары штатаў Паўночная і Паўднёвая Караліна, Вірджынія і Мэрыленд увялі рэжым надзвычайнага становішча праз набліжэнне ўрагану «Флорэнс» да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША. У той жа дзень аб надзвычайным становішчы заявіў мэр Вашынгтона. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «Флорэнс» адным з наймацнейшых за апошнія дзесяцігоддзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках