23 красавiка 2024, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Гішпаніі дазволіў вынесці з маўзалея астанкі дыктатара Франка

4
Парламент Гішпаніі дазволіў вынесці з маўзалея астанкі дыктатара Франка

Гішпанцы хочуць ператварыць мемарыял у месца памяці аб грамадзянскай вайне, а не праслаўлення дыктатуры.

Астанкі гішпанскага дыктатара Франсіска Франка перамесцяць з маўзалея, які фінансуецца дзяржавай, і дзе таксама пахаваныя дзясяткі тысяч ахвяр грамадзянскай вайны 1936-1939 гадоў.

Такую пастанову зацвердзіў парламент Гішпаніі, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

Законапраект атрымаў падтрымку 176 дэпутатаў - кіруючых сацыялістаў, левай партыі Podemos і невялікіх рэгіянальных партый. Але 165 дэпутатаў устрымаліся ад галасавання, двое былі супраць.

Планы па перамяшчэнню парэшткаў Франка падзялілі гішпанскае грамадства. Адзін з лідараў Podemos назваў «Даліну загінулых» у раёне Мадрыда «апошнім помнікам фашысцкай дыктатуры ў Еўропе».

У той жа час, некалькі нашчадкаў Франка апублікавалі заяву ў мінулым месяцы, у якім выказалі свой «цвёрды і аднадушны» супраціў эксгумацыі.

Урад прэм'ер-міністра Пэдра Санчэса спадзяецца, што эксгумацыя астанкаў Франка дапаможа ўрэгуляваць прычыны спрэчак што да яго праўлення, якія ўсё яшчэ кідаюць цень на краіну.

У грамадзянскай вайне ў ГІшпаніі загінулі 500 тысяч камбатантаў і грамадзянскіх асоб. Падчас кіравання Франка ў 1939-1975 гады дзясяткі тысяч яго праціўнікаў былі забітыя або зняволеныя ў турме.

Мінулыя палітычныя злачынствы былі амніставаныя як частка пераходу Гішпаніі да дэмакратыі ў канцы 1970-х гадоў, што выклікала незадаволенасць сярод сем'яў ахвяр.

Урад Гішпаніі раней заяўляў пра планы ператварыць мемарыял у месца памяці аб грамадзянскай вайне, а не праслаўлення дыктатуры.

Маўзалей, адкрыты самім Франка ў 1959 годзе, размешчаны ў каталіцкай базыліцы на схіле пагорка, дзе таксама пахаваны заснавальнік гішпанскай фашысцкай партыі «Фаланга» Хасэ Антоніа Прыма дэ Рывэра. Доўгі час «Даліна» была месцам паломніцтва ультраправых груп у Гішпаніі.

Агульнадзяржаўны закон аб «гістарычнай памяці», прыняты ў Гішпаніі ў 2007 годзе, патрабуе паступовай замены сімвалаў, звязаных з жорсткім праўленнем Франка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках