20 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі выяўленае самае старажытнае на Зямлі піва

3
У Ізраілі выяўленае самае старажытнае на Зямлі піва

Імкненне выпіць піва магло быць адным з асноўных фактараў, якія абумовілі развіццё чалавечай цывілізацыі.

На меркаванне амерыканскіх навукоўцаў з Стэнфардскага ўніверсітэта, да настолькі адважных высноў падштурхоўваюць артэфакты, знойдзеныя імі ў пячоры Ракефет на паўночным захадзе Ізраіля, паведамляе 24news.com.

Даследнікі вывучылі выяўленыя ў пячоры каменныя ступкі, узрост якіх ацэньваецца ў 13 тысяч гадоў, і знайшлі ў іх сляды крухмалу і мікраскапічныя скамянелыя рэшткі раслін. Са слоў навукоўцаў, ступкі выкарыстоўваліся для таго, каб варыць піва з ужываннем пшаніцы і ячменю. Зерне злакаў прарошчвалі ў вадзе і прасушвалі, атрымліваючы солад, які пасля здрабнення, награвалі і падвяргалі закісанню.

Спецыялісты адзначаюць, што імі выяўленыя найстаражытнейшыя вядомыя сведчанні піваварства і вытворчасці алкагольных напояў агулам. Як сцвярджаюць даследчыкі, гэта адкрыццё дазваляе выказаць здагадку, што менавіта піваварства паслужыла найважнейшай вяхой на шляху развіцця старажытных цывілізацый. Тлумачачы сваю думку, навукоўцы заяўляюць, што імкненне варыць піва прычынілася для актыўнага вырошчвання злакавых культур і, як следства, развіцця сельскай гаспадаркі, а гэта, у сваю чаргу, падштурхнула прагрэс агулам.

Даследаванне было апублікаванае ў навуковым выданні Journal of Archaeological Science.

Не так даўно іншая група археолагаў выявіла старажытны бровар на тэрыторыі дэльты Ніла ў Егіпце, а дагэтуль яшчэ адны спецыялісты выявілі неабходныя для падрыхтоўкі піва прадметы ў Кітаі. Зрэшты, абодва гэтыя бровары выглядаюць далёка не настолькі старажытнымі, як выяўлены цяпер - паводле ацэнак навукоўцаў, абодва яны выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі алкаголю «ўсяго толькі» каля пяці тысячагоддзяў таму. Тым не менш, да нядаўняга часу менавіта яны канкуравалі за званне «самага старажытнага бровара».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках