23 красавiка 2024, aўторак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран замежнай разведкі Украіны: Башыраў і Пятроў - супрацоўнікі спецслужбаў

21
Ветэран замежнай разведкі Украіны: Башыраў і Пятроў - супрацоўнікі спецслужбаў
ВАСІЛЬ БОГДАН

Са слоў Васіля Багдана, іх выдаюць характэрная рыторыка, паводзіны, падача матэрыялу.

Падазраваныя ў атручванні былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў - гэта супрацоўнікі спецслужбаў, якіх падчас інтэрв'ю з галоўнай рэдактаркай расейскага прапагандысцкага канала Russia Today Маргарытай Сімоньян выдавалі характэрная рыторыка, паводзіны і падача матэрыялу, заявіў у каментары выданню «Гордон» ветэран замежнай разведкі, генерал-лейтэнант Васіль Богдан.

«У Вялікабрытаніі [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін праваліўся, і ён выдатна гэта разумее. Відавочна, што за здарэннем у Солсберы стаяць расейскія спецслужбы - ГРУ. Наўрад ці б брытанцы гаварылі пра гэта, не маючы важкіх падстаў. Выкарыстанне хімічнай зброі прывяло да сапраўды сур'ёзнага рэзанансу. Брытанія хоча разабрацца з грашыма расейскіх алігархаў, якія захоўваюцца на яе тэрыторыі. Гэта датычыцца і Пуціна. Велікабрытанія, ЕЗ і ЗША не спусцяць проста так сітуацыю ў Солсберы, бо фактычна ў краіне -сябры NATO адбылася хімічная атака. Спачатку краіны Альянсу адрэагавалі дыпламатычна, а цяпер пераходзяць да санкцый. Плюс у свеце фармуецца канчатковае ўяўленне пра рэжым Пуціна. Таксама варта звярнуць увагу на сітуацыю ў самой РФ, дзе праблемы ў эканоміцы і абараназдольнасці краіны - якімі б грознымі, на першы погляд , ні выглядалі яе ўзброеныя сілы», - падкрэсліў Богдан.

З ягоных слоў, расейскі бок спрабуе маніпуляваць грамадскай думкай у Расеі і за мяжой.

«Ну вядома, што гэта інтэрв'ю было арганізаванае на ўказанне Пуціна. Спробы гэтых дваіх растлумачыць мэту візіту ў Солсберы не вытрымліваюць ніякай крытыкі. І, зразумела, Расея іх нікому не выдасць. Гэта інтэрв'ю - спроба неяк апраўдацца і маніпуляваць грамадскай думкай як у РФ, так і за мяжой. Гэта тыповы метад не толькі для Расеі, але і для СССР. Трэба разумець, што, дэманструючы гатоўнасць ісці на саступкі, РФ спрабуе адкінуць усе абвінавачванні ў свой адрас. Падазраваныя ў атручванні Скрыпалей - супрацоўнікі спецслужбаў. Іх выдаюць характэрная рыторыка, паводзіны, падача матэрыялу. Наогул, расейская вайсковая разведка заўсёды адрознівалася сваёй агрэсіўнасцю. Тым больш гэта было баявое заданне. А знешнасць часцяком бывае зманлівай. Да таго ж з імі старанна працуюць псіхолагі. Вось людзі, якія паглядзелі гэтае інтэрв'ю, і не ўспрымаюць іх як супрацоўнікаў спецслужб», - рэзюмаваў Богдан.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках