19 красавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У страшнай аварыі ў Менску загінулі два чалавекі

16
У страшнай аварыі ў Менску загінулі два чалавекі

Раніцай 14 верасня ў Менску адбылося ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі.

Аварыя адбылася а 7-й раніцы на вуліцы Сядых. З пакуль невядомых прычын аўтамабіль Mazda 6 рэзнуўся ў дрэва.

«На месцы аварыі былі выяўленыя два целы без прыкмет жыцця», - паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца МНС Вольга Мельчанка.

Ратавальнікі даставалі з аўто целы загінулых.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група, прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках