23 красавiка 2024, aўторак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт - пра жыллё ў Менску: Калі даляр будзе даражэць, да лістапада кватэры патаннеюць

16
Эксперт - пра жыллё ў Менску: Калі даляр будзе даражэць, да лістапада кватэры патаннеюць

Прапаноў на рынку жылля стала больш, а кошты ўсё адно паўзуць уверх, хоць неўзабаве сітуацыя можа змяніцца.

На пачатак верасня ў Менску прадавалі крыху больш за 7 тысяч кватэр - гэта і першасны, і другасны рынак жылля, піша kp.by. Для параўнання: на пачатак чэрвеня кватэр было 6300. Такія звесткі падае партал Realt.by. Гэта значыць жылля на продаж стала больш, але пры гэтым кошты не зніжаюцца, а растуць! Так, калі ў пачатку лета квадрат каштаваў $1298, то цяпер - $1312. Так, усяго + 1%, але ж і прапанова вырасла, і даляр падаражэў прыкладна на 8% за тры месяцы (з 2,0123 рубля на 1 чэрвеня да 2,1681 рубля на 13 верасня, паводле Нацбанку). А кватэры мы ацэньваем у далярах, хай і плацім у рублях.

Такім чынам, што адбываецца на рынку жылля і калі кватэры пачнуць таннець?

Восень прыйшла, а рынак жылля не ажывіўся

На думку ганаровага старшыні рады Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мікалая Прасталупава, пакупнікі праз падаражанне даляра нервуюцца. Асабліва тыя, хто трымае ашчадак у беларускіх рублях.

- Калі падзенне рубля скончыцца цяперашнімі лічбамі, то нічога страшнага, вядома, на рынку жылля не адбудзецца. А калі ўсё будзе так, як мяркуюць некаторыя расейскія экспэрты (што даляр у Расеі падаражэе на 30%. - Заўвага), тады можна чакаць сур'ёзнага паніжэння кошту квадратнага метра ў нас. Магчыма, тады пачнецца і актыўнасць пакупнікоў.

Калі ўлічыць, што даляр у нас падаражэў, то квадратны метр павінен патаннець - даляраў на сто. Са слоў экспэрта, калі падзенне рубля прадоўжыцца, то мы ўбачым зніжэнне кошту.

- Са звестак кадастравага агенцтва, у Менску летам укладалася дзесьці па 1000 угод. А яшчэ ў красавіку-траўні было па 1 400 угод на месяц. Нізкая актыўнасць сярод пакупнікоў.

- З іншага боку, для лета невялікія продажу - гэта нармальна.

- Таму летам на гэта ніхто асабліва і не звяртаў увагі. Але і верасень не асабліва актыўны. Можа, людзі яшчэ адпачываюць, час аксамітнага сезону. Прынамсі, ажыятажу на рынку мы не назіраем. А калі мала ўгод, то і кошты стаяць. Асабліва ў забудоўшчыкаў. Нерухомасць не так хутка рэагуе на эканамічную сітуацыю, як прадукты харчавання. Кватэра - гэта не каўбаса, якая адразу можа ў кошце змяніцца. Жыллю час патрэбны. Так што месяцы праз два, да лістападаўскіх выходных, мы ўбачым нейкую тэндэнцыю.

Бізнэсоўцы сталі купляць менш кватэр

За тры месяцы даляр вырас прыкладна на 8%, забудоўшчыкі пры гэтым кошты не зніжаюць. Напрыклад, у раёне Грушаўкі дзяржаўны забудоўнік пачаў будаваць панэльны шматпавярховік. Тэрыторыя дасталася яму без абцяжарання (не трэба нічога руйнаваць, нікога рассяляць), а квадратны метр выстаўляецца па 1 200 даляраў. Дарагавата. Ды і пабудаванае жыллё шмат дзе стаіць з расцяжкамі «прадаём кватэры», але цэннік уніз не ідзе.

Выкажам здагадку, даляр і далей будзе даражэць, а дамоў будуць будаваць па-ранейшаму мала. Што пераважыць - пакупніцкая здольнасць або дэфіцыт жылля?

- Дыктаваць кошт усё ж будзе пакупніцкая здольнасць. Даходы ў насельніцтва не растуць у даляравым вылічэнні.

У нас 80% пагадненняў - альтэрнатыўныя. То бок, людзі, купляючы кватэру, прадаюць сваю. Тых, хто прыходзіць з чыстымі грашыма, усяго 20%. Аднапакаёўка цяпер у Менску каштуе прыкладна 45-50 тысяч даляраў, двухпакаёўка - 55-60 тысяч даляраў. Гэта значыць для паляпшэння жыллёвых умоў трэба ўсяго 10 тысяч. Сярод купцоў стала менш бізнэсоўцаў. Раней шмат было прадстаўнікоў бізнэсу, індывідуальных прадпрымальнікаў. Цяпер іх блізу 15-20%. Астатнія пакупнікі жылля - гэта наёмныя работнікі.

Са слоў экспэрта, раней бізнэсоўцы выкарыстоўвалі куплю жылля як інструмент для інвестыцый. Але калі ўлічыць, што цяпер квадратны метр каштуе 1200 - 1300 даляраў і пакуль расці не збіраецца, то укладваць у нерухомасць сэнсу няма. Гэта значыць практычна 100% угод цяпер - гэта развязанне жыллёвых праблем.

- Для Мінска 1 300 даляраў за квадрат - гэта завышаны кошт?

- Вядома. Трэба набліжацца да сярэдняга заробку. Нават з рынкавых каэфіцыентам гэта зашмат. 1 100 даляраў цяпер было б больш адэкватным коштам. Але ўсе пытанні да забудоўнікаў, яны прагавітыя і не зніжаюць цэннік.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках