25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выйшаў на працу на мыліцах»

9
«Выйшаў на працу на мыліцах»
ЗМІЦЕР КАНЯЧУК У ПАЛІКЛІНІЦЫ
ФОТА ГАЛІНА СМІРНОВА

Наймальнік прымушае бабруйца працаваць з вытворчай траўмай.

Дзмітрый Канячук, сябра прафзвязу РЭП з Бабруйска, работнік лесапільні «Форэст Дага», траўмаваў нагу абсякаючы сукі і трапіў у сітуацыю, якая нагадвае замкнёнае кола: на лістку непрацаздольнасці ён не паспявае аднавіцца, вымушаны выходзіць на працу, там атрымлівае ўсё новыя і новыя траўмы ногі , а медыкі ўжо адмаўляюцца адкрываць яму лісток непрацаздольнасйі, бо падазраюць Дзмітрыя ў махінацыях, паведамляе praca-by.info.

Пасля апісаных падзей мужчына звярнуўся ў Дэпартамент інспекцыі працы і сацыяльнай абароны, і цяпер чакае вынікаў праверкі дзеянняў наймальніка.

Пры гэтым Дзмітрый вымушаны хадзіць на працу. Наймальнік намагае на тым, што ён можа выконваць працу «на агульных падставах». На абсяканні сукоў Дзмітрый Канячук атрымлівае траўму за траўмай, сыходзячы на лісток непрацаздольнасці адразу ж пасля выхаду з папярэдняга:

- У мяне была вытворчая траўма ў пачатку верасня, і 12 верасня зноў здарылася траўма. Пазаўчора мне закрылі лісток, я вымушаны быў выйсці на працу, хоць нага яшчэ цалкам не працуе. А наймальнік прымушае рабіць тую ж працу, што і ўсіх астатніх. Адправілі мяне працаваць «на агульных падставах», нават сякеру выдалі! І я ўчора выйшаў на працу на мыліцах, пару сукоў адсек - і ў мяне зноў цалкам вывернулася нага. Папрасіў брыгадзіра выклікаць хуткую, ён гэта праігнараваў. Сказаў, што выклікаў, а прыехаў чамусьці намеснік дырэктара. Сказаў: «Ідзі да машыны». А я не магу нават падняцца!

У траўмапункце Дзмітрыю аформілі чарговую вытворчую траўму; а ў паліклініцы спачатку адмаўляліся адкрываць лісток непрацаздольнасці, абвінавачваючы пацярпелага ў тым, што ён «толькі што выйшаў з папярэдняга лістка, і праз дзень зноў прыйшоў».

Прадстаўнік прафзвязу РЭП Магілёўскай вобласці, юрыст Аляксей Яўгенаў пракаментаваў стаўленне наймальніка да працаўніка:

- Наймальнік паводзіць сябе незаконна. Нават лекары, да якіх Дзмітрый ходзіць на прыём, здзіўленыя. Хоць ёсць выснова МРЭК, і на працы ён павінен выконваць лёгкую працу. Калі ў наймальніка няма лёгкага працы, дык няхай выконвае іншыя абавязкі. А начальства адпраўляе яго на лесапавал на мыліцах. Тлумачэнняў гэтаму няма! Дзмітрый цяпер зноў на лістку непрацаздольнасці. З такой траўмай ён не можа працаваць. Прафзвяз РЭП займаецца гэтай справай. Цяпер чакаем вынікаў праверкі Інспекцыі працы і сацыяльнай абароны. Будзем падаваць у суд і патрабаваць кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках